Авторизация
 

Электраток небяспечны!

+
Электроток опасен!На канікулах у дзяцей больш вольнага часу, частку якога яны праводзяць адны ці ў кампаніях з аднагодкамі. Арганізуюцца розныя гульні. Хтосьці днямі праседжвае за камп'ютарам, камусьці па душы актыўнасць. Часта бегаюць ля энергетычных аб'ектаў, будаўнічых пляцовак, ліній электраперадач. Бескантрольныя гульні паблізу ад іх часта прыводзяць да няшчасных выпадкаў. 
 
Так, 30 жніўня 2013 года ў Верхнядзвінскім раёне хлопчык вырашыў паказаць сябрам феерверк. Для гэтага ўзлез на яблыню, якая расла пад ВЛ-10 кВ, закінуў на правады шпагат і быў смяротна паражоны электратокам. Майстра электрасетак цяпер прыцягваюць да крымінальнай адказнасці, бо галіны пладовага дрэва знаходзіліся блізка ад правадоў паветранай лініі. 

13 красавіка сёлета ў горадзе Петрыкаў 14-гадовы школьнік залез на металічную апору лініі электраперадач. Яго таварыш фатаграфаваў на мабільны тэлефон. Пры спробе злезці непаўналетняга забіла электратокам. 

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, кожны дарослы павінен ведаць, як і дзе бавіць час яго дзіця. Патрэбна пастаянна тлумачыць малым правілы электрабяспекі. Яны павінны ведаць, што НЕЛЬГА:

-падыходзіць да абарваных, ляжачых на зямлі правадоў ліній электраперадач бліжэй за 10 метраў;
- бліжэй за 1 метр набліжацца да правадоў паветраных ліній электраперадач да 1000 В;
-накідваць на правады, прыстаўляць і прывязваць да апор і правадоў нейкія прадметы, узлазіць на апоры, загрувашчваць праходы і скідваць на правады снег з дахаў дамоў;
-адкрываць памяшканні электрасеткавых збудаванняў, падключаць і пераключаць у электрычных сетках, разводзіць вогнішча паблізу ад уводных і размеркавальных уладкаванняў, паветраных ліній электраперадач, у ахоўных зонах кабельных ліній;
-заходзіць на будаўнічыя пляцоўкі, безгаспадарчыя, пакінутыя дамы, адкрытыя павільёны артсвідравін, жывёлагадоўчых памяшканняў, бо там могуць аказацца пад напругай электраабсталяванне, электраправодкі.

Забараняецца лавіць рыбу паблізу ад ліній электраперадач. Так, 25 красавіка сёлета ў Гомелі рыбак з вуглепластыкавай вудай наблізіўся да правадоў 110 кВ і быў смяротна паражоны электратокам. 
Толькі веды правіл электрабяспекі, растлумачэнні іх дзецям, кантроль за паводзінамі дапамогуць зберагчы юныя жыцці.
 
Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ТОМКА, начальнік РЭІ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта