Летом ответственность взрослых за детей увеличивается

Летом ответственность взрослых за детей увеличиваетсяУ ліку асноўных прычын гібелі дзяцей: недагляд бацькоў, невыкананне правіл бяспечных паводзін, асабістая неасцярожнасць і неабачлівасць непаўналетніх. Менавіта летам павялічваецца колькасць траўм, атрыманых імі. 
 
Варта нагадаць, што ў час Вялікай Айчыннай вайны па ўсёй тэрыторыі Беларусі праходзілі жорсткія баі паміж савецкай і нямецкай арміямі. У многіх рэгіёнах актыўна дзейнічалі партызанскія атрады. Пасля заканчэння баявых дзеянняў тэрыторыі паўсюль размініравалі, аднак боепрыпасы, якія могуць дэтанаваць, знаходзяцца і цяпер. 

Снарады той далёкай вайны асабліва небяспечныя для дзяцей. Пачынаюць іх распілоўваць, а ўнутры ёсць дадатковы дэтанатар. Чыгунныя корпусы мінамётных мін расколваюць малатком, з гранат выбухное рэчыва проста выкалупліваюць. Такія дзеянні могуць стаць прычынай няшчасных выпадкаў, наступствы ад якіх часта надта цяжкія.
 
Так, 11 сакавіка летась у Дубровенскім раёне ў выніку разбірання патрона часоў Вялікай Айчыннай вайны падлетак застаўся без пальцаў рукі. 

Страшная трагедыя здарылася сёлета ў сакавіку ў вёсцы Вешаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Трое дзяцей падарваліся на снарадзе часоў ІІ Сусветнай вайны. 8- і 9-гадовыя хлопчыкі загінулі на месцы, а 11-гадовы з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу. 
Гэта не адзінкавыя выпадкі ў Беларусі, калі дзеці гінуць ці атрымліваюць калецтвы з-за небяспечных знаходак. 

Летам адказнасць дарослых за дзяцей павялічваецца ўдвая! Бацькі павінны ведаць, чым заняты яго сын ці дачка, дзе і з кім бавяць час. Штодзённа вык-лікайце іх на даверлівыя гутаркі, тлумачце правілы бяспекі і як паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі. 

Міхаіл ЗАКРЭЎСКІ, начальнік Міёрскага 
міжраённага аддзела ДКСЭ Рэспублікі
Беларусь падпалкоўнік юстыцыі. 
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.