Таинственное станет очевидным

Таинственное станет очевиднымЗахапляешся інфарматыкай?—Цудоўна! Выкарыстоўваеш веды незаконна?—Гэта злачынства. Падабаецца ўзламваць чужыя сайты?—За гэта караюць.
 
Від інтэрнэт-махлярства, мэтай якога—атрымаць доступ да канфідэнцыяльных дадзеных карыстальнікаў (логінаў і пароляў), носіць назву фішынг і караецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Крымінальная адказнасць за падобныя злачынствы наступае з 14 год.
У артыкуле 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь адзначана: крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі або ўвядзення ў камп'ютарную сістэму ілжывай інфармацыі караюцца нават пазбаўленнем волі да 3 год. За такія ж дзеянні, учыненыя паўторна або групай асоб, можна трапіць за краты на 5 год.

Артыкул 349 КК сцвярджае: несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учынены з-за карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці, або групай асоб караецца пазбаўленнем волі да 2 год, калі наступствамі ўчынку па неасцярожнасці сталі крушэнне, аварыя, катастрофа, няшчасныя выпадкі з людзьмі ці іншыя цяжкія сітуацыі—на тэрмін да 7 год.
Памятайце: ўсё патаемнае аднойчы становіцца відавочным. Няхай праведзены ў інтэрнэце час праходзіць з карысцю і без праблем з законам.
 
Аляксандр КУРДУТАЎ, 
старшы ўчастковы інспектар ІСН.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.