Пришёл в Миорскую СШ №3 ... молодой лось

Пришёл в Миорскую СШ №3 ... молодой лосьНа гэтым тыдні на тэрыторыю СШ №3 імя Ягора Томкі завітаў нечаканы госць—лось. Што прывяло лясную жывёліну ў горад, і чаму яна выбрала аб'ектам даследавання самую буйную навучальную ўстанову, растлумачыць цяжка. Можа пераблытаў елкі і дрэвы ля школы з лясным масівам за горадам? Як бы там ні было, але сахаты наблізіўся да будынка, зайшоў у арку з тыльнага боку і па руху ўздоўж выступаючых карпусоў апынуўся ў тупіку.
 
Раніцай у 7:30 школьныя калідоры ўжо "ажылі", што, відавочна, і напалохала жывёлу. Лось кінуўся ў вокны. Настаўнікі імкліва эвакуіравалі дзяцей на другі паверх. Вартаўнік Іван Зімнік выйшаў на вуліцу і вокрыкамі накіраваў "госця" ў супрацьлеглы ад школы бок. Сахаты развярнуўся і пабег. Вырваўшыся з палону своеасаблівай архітэктурнай формы будынка, сігануў праз высокую агароджу і знік у напрамку вуліцы Кірава. 

Як паведамілі настаўнікі СШ№3, ніхто са школьнікаў траўм не атрымаў, а вось жывёліна парэзалася шклом ад чатырох разбітых вокнаў. 
Здарэнне неардынарнае. Аднак, калі ўлічыць, што Міёры акружаны лясамі і балотамі, то, відавочна, вось такія візіты лясных жыхароў на гарадскія вуліцы маюць месца быць.

Фота для ілюстрацыі.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.