Честность выше за судимость
gazeta 17-05-2016, 12:59 0 Здарэнні
На выязным пасяджэнні назіральнай камісіі ў Завуццеўскім сельсавеце абмяркоўвалася работа СУП "Цітова" і ААТ "Папшулі" з асобамі, што маюць судзімасць.
Як адзначыла адказны за ідэалагічную работу ў СУП "Цітова" Валянціна Каласёнак, у большасці раней судзімых работнікаў належнае стаўленне да працоўных абавязкаў. Занятыя яны і дома, увагі і клопату патрабуе ўласная гаспадарка. Аднак ёсць выпадкі, калі да свядомасці чалавека дастукацца цяжка. Раней гаспадарка актыўна садзейнічала работнікам у лячэнні ад алкагольнай залежнасці. Валянціна Васільеўна заўважае, што прыкладна 30% закадзіраваных забыліся пра алкагольныя напоі. Прагучала пажаданне працягваць далей падобную практыку і не пакідаць людзей адзін на адзін з "зялёным змеем".
Традыцыйныя ў рабоце камісіі прафілактычныя гутаркі з раней судзімымі грамадзянамі. Разгледжаны трое жыхароў сельсавета.
Смак вольнага хлеба
Мужчына судзімы за асабліва цяжкае злачынства, таму на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС будзе знаходзіцца працяглы час. У вольным жыцці спрабаваў сябе ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Спачатку справы ішлі, а потым, як кажа, падаткі "задушылі". Па месцы жыхарства работу не знайшоў і адправіўся ў суседнюю Расію. Там і працуе. На святы прыехаў да пажылых бацькоў, абодва інваліды. Дапаможа агароды пасадзіць—і зноў на заробкі. Пажаданні да яго два: не прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці і не злоўжываць спіртным. Наконт апошняга заўважае, што "сябраваць" з алкаголем не дазваляе хвароба.
На кругі свае
Падстава сустрэцца з К.—неаднаразовыя выпадкі прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці. Яшчэ не ўсе штрафы выплачаны. Ад лячэбна-працоўнага прафілакторыя аддзяляюць некалькі крокаў. Кажа, што згодны туды паехаць. Між іншым, мае сям'ю, у якой гадуецца малое дзіця. Надвор'е ў доме зменлівае, здараліся канфлікты з цесцем, што пражывае разам. На пэўны час нават паехаў на сваю малую радзіму, але потым зноў вярнуўся. Пачаў з новага ліста, але з тымі ж памылкамі.
"Я не залежу ад алкаголю"
Сцвярджаў С., які не працуе і пражывае з пажылой маці. Лячыцца ад залежнасці адмовіўся. Упэўнены ва ўласнай сіле волі. А як з працаўладкаваннем? Калісьці ўчыніў крадзеж у гаспадарцы, дзе працаваў. Зразумела, такім работнікам не асабліва рады. Ды і занятак для яго знайсці праблемна—правоў трактарыста даўно не мае. Атрымліваецца, пакуль што дарослага здаровага сына гадуе 77-гадовая маці. На жаль, падобных выпадкаў нямала.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



