Авторизация
 

Спыніць хуліганскія выхадкі

+
Прекратить хулиганские выходки84 выпадкі хуліганства зарэгістраваны ў вобласці па стане на канец красавіка. З іх 3—на тэрыторыі нашага раёна:
 
*невядомая асоба з лістапада 2015-га па 8 лютага сёлетняга года наўмысна пашкодзіла 6 аконных рам са шкленнем у гаспадарчай пабудове, размешчанай у двары пакінутага дома паблізу аграгарадка Мікалаёва. Там жа з 20 студзеня па 8 лютага пашкодзіла 12 аконных рам са шкленнем у пакінутым доме;
*24 лютага каля 11:00 у Міёрах грамадзянін ля магазіна па вул. З. Касмадзям'янскай без прычыны пабіў чалавека, чым нанёс яму цялесныя пашкоджанні;
*уначы 19 лютага ў Дзісне невядомая асоба наўмысна падпаліла ўваходныя дзверы кватэры. Прычынены ўрон ацанілі ў 5 000 000 рублёў.
 
За аналагічны перыяд 2015-га злачынствы такога віду ў раёне не рэгістраваліся.
Неабходна нагадаць пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за хуліганскія ўчынкі.
Згодна з артыкулам 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы, зневажальнае прыставанне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый ці спакой грамадзян і выяўляюцца ў відавочнай непавазе да грамадства, караюцца штрафам ад 2 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйным арыштам. 
Артыкулам 339 Крымінальнага кодэкса прадугледжаны грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы да 2 год, або арышт да 6 месяцаў, або пазбаўленне волі да 3 год за наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выяўляюць відавочную непавагу да грамадства, суправаджаюцца прымяненнем гвалту ці пагрозай яго прымянення, або знішчэннем ці пашкоджаннем чужой маёмасці, або адрозніваюцца па сваім складзе выключным цынізмам. 
Хуліганства, учыненае паўторна, або групай асоб, або звязанае з супраціўленнем асобе, што спыняе хуліганскія дзеянні, або спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання цягне за сабой арышт да 6 месяцаў, або абмежаванне волі да 3 год ці яе пазбаўленне на тэрмін ад 1 да 6 год.
Калі вышэйпералічаныя дзеянні ўчыняюцца з прымяненнем зброі, іншых прадметаў у якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, прымяненнем выбуховых рэчываў і прыстасаванняў ці пры пагрозе іх прымянення, пакаранне—абмежаванне волі на тэрмін ад 3 да 5 год ці яе пазбаўленне ад 3 да 10 год.
 
А. ПЕЦЯРСОН, часова выконваючы
абавязкі начальніка РАУС.
Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта