Потеплело ... у воды на Миорских водоемах будем осторожными
gazeta 13-05-2016, 16:04 0 ЗдарэнніПершыя майскія дзянькі нагадалі, што набліжаецца лета. З кожным днём цяплее, прырода прыгажэе, а разам з тым более ля рэк і азёр рыбаловаў, аматараў пікнікоў і турпаходаў. Начальнік Міёрскай выратавальнай станцыі Алег Рубанік жадае жыхарам раёна і гасцям прыемнага адпачынку і нагадвае пра важнасць захавання Правіл аховы жыцця на водах.
—Калі ласка, і самі будзьце ўважлівымі, асцярожнымі, і іншых папярэджвайце, каб турбаваліся пра ўласную бяспеку і дзяцей. Калі гуляеце з малымі, трымайце іх за руку, бо празмерная цікаўнасць і актыўнасць можа закончыцца трагедыяй. Як сведчыць статыстыка, людзям, якія тонуць, далёка не кожны можа аказаць дапамогу, нярэдка тапельцы цягнуць на дно і выратавальнікаў.
—Напэўна, варта асцерагацца не толькі глыбокай азёрнай ці рачной вады?
—Безумоўна. Летась на Віцебшчыне з 79 загінуўшых толькі 49 чалавек утапіліся на рэках, азёрах і ручаях, а яшчэ 4—на каналах і вадасховішчах, 20—на сажалках, у кар'ерах, катлаванах, канавах, балотах, адстойніках, ямах, 1—у калодзежы, 2—у бытавых ёмістасцях ( у тым ліку 1 дзіця), 3—у хатніх ваннах (у тым ліку 1 дзіця). 21 трагедыя адбылася пры купанні. 25 чалавек захлынуліся пры падзенні ў ваду, 27—пры лоўлі рыбы (8—з берага,14—з лодкі, 5— на тонкім лёдзе). Тры асобы загінулі пры эксплуатацыі плавальных сродкаў і яшчэ столькі ж—падчас водных працэдур у ваннай.
—Найчасцей ахвярамі становяцца працаздольныя мужчыны?
—Сапраўды, прадстаўнікоў "моцнай паловы" ўтапілася амаль у 7 разоў больш, чым жанчын,—69, у гэтым ліку 4 непаўналетнія. Загінула 10 жанчын—8 дарослых і 2 дзяўчынкі.
У ліку тапельцаў 57 чалавек ва ўзросце ад 18 да 59 гадоў, 16—ад 60 і больш, трое дзяцей да пяцігадовага ўзросту і яшчэ столькі ж— ад 6 да 17. Падкрэслю, што чацвёра непаўналетніх (да 10 гадоў) загінулі з-за недагляду дарослых. У адпаведнасці з сацыяльным статусам 27 загінуўшых працавалі, 30—не працавалі, 15—пенсіянеры, 1 інвалід і 6 непаўналетніх. Сярод гараджан—38 ахвяр, сярод сельскіх жыхароў—41. З іх у нецвярозым стане былі 42 чалавекі.
Між тым, трагедый магло быць значна больш: 59 чалавек удалося выратаваць. У ліку патэнцыяльных ахвяр і тыя, хто ігнаруе патрабаванні Правіл аховы жыцця людзей на водах, а летась за гэта на Віцебшчыне папярэджаны 901 грамадзянін.
—У параўнанні з папярэднім годам летась ахвяр паболела?
—Наадварот, сітуацыя палепшылася, у тым ліку і ў нашым раёне, дзе не адбылося ніводнага выпадку ўдушша ад вады. Між тым, адзін мужчына праваліўся на тонкім лёдзе ў сажалку, не змог выбрацца на паверхню і памёр з-за пераахаладжэння. Другога чалавека смерць напаткала ў ваннай. Гэты выпадак таксама не адносіцца да ўтапленняў, бо прычынай смерці стала хвароба. Хацелася б, каб і такіх сітуацый не здаралася. У 2014-ым на Міёршчыне на вадаёмах загінулі 3 чалавекі, за пяць апошніх гадоў—30. У нашай вобласці гэта крытычны паказчык. Больш утапленняў было толькі ў Кастрычніцкім і Першамайскім раёнах Віцебска, на Аршаншчыне, Полаччыне і ў Наваполацкай ваколіцы. У Глыбоцкім азёрным куточку за гэты перыяд вада забрала 18 чалавек, у Браслаўскім раёне—23, Верхнядзвінскім—25.
Самым трагічным на Міёршчыне за апошнія гады лічыцца 2011-ы, калі вада забрала ажно 18 сельскіх і гарадскіх жыхароў. На Віцебшчыне з 2011 да 2015 гг. ніводзін іншы раён не ўздымаўся да такой высокай адметкі. Напрыклад, для Наваполацка максімальным было 13 утапленняў за год, для Аршанскага раёна—11, у іншых яшчэ менш.
Сёлета паводле аператыўнай зводкі на 2 мая "лідарства" па ўтапленнях трымаюць Брэсцкая і Віцебская вобласці, дзе зарэгістравана адпаведна 18 і 12 тапельцаў. У нашым раёне ахвяр няма і вельмі спадзяюся, што жыхары раёна ля вады заўсёды будуць асцярожнымі.
Гутарыла Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: А.Рубанік праводзіць прафілактычныя заняткі са школьнікамі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.