Авторизация
 

Небяспечныя знаходкі

+
Хутка споўніцца 72 гады, як тэрыторыя Міёршчыны была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але да гэтага часу наша зямля захоўвае нямала смяротных выбухованебяспечных прадметаў. Гэта бомбы, снарады, міны і іншыя боепрыпасы. Асабліва яны небяспечныя тым, што за працяглы перыяд падвергліся карозіі ў сырой зямлі.
 
Верагоднасць выявіць  выбухованебяспечныя прадметы часоў былой вайны павялічваецца ў красавіку - кастрычніку, калі вядуцца палявыя і меліярацыйныя работы. Будзьце асцярожныя на агародах і палях, пры зборы грыбоў і ягад у лясах, пры купанні ў азёрах і на рэках, у надта старых пабудовах, асабліва ў месцах, дзе ў гады вайны праходзілі актыўныя баявыя дзеянні.

Калі заўважылі любы прадмет, нават знешне падобны на боепрыпас, неадкладна спыніце паблізу яго ўсе работы, агарадзі-це ці абазначце ўчастак любымі падручнымі сродкамі—жэрдкамі, калочкамі, вяроўкамі, кавалкамі матэрыі, каменнем і іншым, неадкладна паведаміце пра знаходку ў сельвыканкам, ваенкамат (тэл. 4-10-59; 4-14-34), міліцыю (тэл. 1-02; 4-12-02).

Ні ў якім разе не прымяняйце ніякіх дзеянняў у адносінах выбухованебяспечных прадметаў. Забараняецца да іх датыкацца, скранаць з месца, тым больш падымаць і кідаць; закапваць у зямлю ці затапліваць у вадаём; збіраць і захоўваць; імкнуцца разраджаць і разбіраць; награваць і нечым стукаць па іх; прыносіць у памяшканні і выкарыстоўваць на любыя патрэбы.

Супрацоўнікі сельвыканкамаў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый абавязаны тлумачыць дарослым і дзецям меры бяспекі пры выяўленні выбухованебяспечных прадметаў, каб папярэдзіць гібель і калецтва людзей. Асаблівая ўвага—школьнікам.
Трэба ведаць, што боепрыпасы, якія некалі схаваліся ў зямлі, не згубілі сваю смяротную небяспеку.
Фота для ілюстрацыі.
С. МАТОХІН, начальнік групы прызыву на ваенную
службу ваеннага камісарыята Міёрскага раёна.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 422
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 580
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 910
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта