Авторизация
 

Адвядзіце вогненную бяду ад дзяцей

+
Отведите огненную беду от детейНа пажарах у краіне ў 2013 годзе загінулі 20 дзяцей, 14 дзіцячых жыццяў забрала вогненная стыхія ў 2014-м, 9 дзетак назаўсёды засталіся ў палоне агню ў 2015-м. Не забылася мінулагодняя трагедыя ў Мастоўскім раёне Гродненскай вобласці, калі на пажары ў жылым доме загінулі трое дзяцей 2008, 2009, 2011 гадоў нараджэння. 
 
Яны засталіся дома адны. На шафе з адзеннем ляжалі цыгарэты і запалкі, якія прыцягнулі ўвагу малых. Калі ўспыхнула полымя, выбрацца з дома дзеці не змаглі: тата зачыніў іх у пакоі на замок, замкнуў і ўваходныя дзверы. Целы дзяўчынак выратавальнікі знайшлі на ложку, хлопчыка—на падлозе…

Запалкі—не цацка, агонь—не забава
Гібель дзяцей у агні—непапраўны і жорсткі вынік бацькоўскай халатнасці. 
Пакідаючы іх дома адных, нельга быць упэўненым, што юным "эксперыментатарам" не захочацца пагуляць з запалкамі, падпаліць ліст паперы, уключыць бытавую тэхніку. Прасіце кагосьці з дарослых прыгледзець за малечай.

Пачынаючы з 4-5 год, неабходна выхоўваць у дзяцей навыкі асцярожнага абыходжання з агнём. Інтарэс да небяспечных гульняў асабліва цікавы ў дашкольным і малодшым школьным узросце. Жыццёвы вопыт адсутнічае, таму немагчыма прадбачыць наступствы сваіх учынкаў. Асабліва вабяць дзяцей вогнішчы. Як правіла, распальваюць іх далей ад вачэй дарослых: на гарышчах, у хлявах, падвалах, гаспадарчых пабудовах, ля стагоў сена. Пакуль полымя невялікае, назіраюць за працэсам, а калі праз некалькі хвілін агонь "вырастае", натуральная рэакцыя—спалох і жаданне схавацца. Баючыся бацькоўскага гневу і пакарання, некаторыя дзеці ўцякаюць і хаваюцца ў іншым месцы, але большасць, ад страху закрыўшы рукамі твар, назаўсёды застаюцца ў вогненнай пастцы.

Школа бяспекі 
Навучанне на даму
Ахвярамі агню малыя становяцца з-за сваёй непадрыхтаванасці. Дзіця не ведае, як весці сябе ў выпадку ўзнікнення пажару, у каго прасіць дапамогі і, галоўнае, як выратавацца. На жаль, у сем'ях навучанне мерам пажарнай бяспекі звычайна абмяжоўваецца фразамі-загадамі "Не чапай запалкі!", "Не ўключай электраплітку!", "Не падыходзь да газавай пліты!" 
Псіхолагі раяць забыцца на забарону і звярнуцца да тлумачэнняў. Слова "нельга" замяніце на "небяспечна". Лепш сказаць "Будзь асцярожны! Уключаць пліту самому небяспечна! Ты можаш абпаліць руку. Давай я табе дапамагу" або "Уключаць электрачайнік можна, калі побач дарослыя". Вучыць малых карыстацца запалкамі і бытавой тэхнікай трэба паступова і пад наглядам.
Бацькам важна ведаць, дзе і як праводзіць дзіця вольны час, з кім сябруе, чым захапляецца. Выхаванне імунітэту асабістай бяспекі павінна адбывацца з пачуццём меры. Размовы трэба весці добразычліва. Улічваючы асаблівасці дзіцячай псіхалогіі, звяртайцеся да гульняў, мультфільмаў, карцінак. Тлумачце, для чаго патрэбны той ці іншы прыбор, якіх мер бяспекі трэба прытрымлівацца пры яго выкарыстанні. Навучыце, як паводзіць сябе пры пажары.

Абавязковыя меры
Каб дзіцячае свавольства не выпусціла на волю небяспечнае полымя:
*не пакідайце ў лёгка даступных месцах запалкі;
*не дазваляйце купляць запалкі дзецям;
*кантралюйце вольны час малых;
*не пакідайце дзяцей без нагляду;
*не даручайце маленькім дзецям сачыць за печамі, якія топяцца, і награвальнымі прыборамі;
*вывучыце з дзіцём ваш адрас і нумар тэлефона, каб у выпадку неабходнасці яно магло самастойна звярнуцца за дапамогай;
*ля тэлефона на лісце паперы запішыце нумары экстраных служб, растлумачце малому, пры якіх абставінах на іх тэлефанаваць.

Аляксандр ЧАРНЯЎСКІ, 
першы намеснік начальніка РАНС.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта