Авторизация
 

Больш увагі пажарнай бяспецы

+
Больше внимания пожарной безопасностиПланавыя праверкі інспектары ІНіП правялі ў сакавіку ў ААТ "Наўгароды", "Любінова", "Дрыгучы", ДУА "Дрыгуцкая дзіцячы сад-пачатковая школа", наведаліся на ЛВДС "Дзісна", МАЗС №26 у Міёрах і АЗС №45 ў Восцевічах, завіталі ў цэх №4 КУВП "Віцябчанка" ў Дзісне.
 
Пажарнай бяспецы ў ААТ "Наўгароды" належнай увагі не надаецца. Сельскагаспадарчыя будынкі і пабудовы не ў поўным аб'ёме забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння,  не вырашаны пытанні наконт супрацьпажарнага водазабеспячэння, не ўстаноўлена маланкаахова на фермах, свяцільні ў памяшканнях, дзе ўтрымліваюць жывёл, не абсталяваны ахоўнымі плафонамі, спецыяліст прадпрыемства не прайшоў навучанне па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Усё гэта звязана з матэрыяльнымі затратамі. Разам з тым нявыпраўленымі застаюцца заўвагі, якія не патрабуюць фінансавых укладанняў. Да прыкладу, арганізацыя работы добраахвотнай пажарнай дружыны, забеспячэнне памяшканняў і будынкаў указальнікамі па пажарнай бяспецы, устаноўка стэнда па пажарнай бяспецы. 

Парушэнні як капітальнага, так і рэжымнага характару выяўлены ў ААТ "Любінова". У ліку значных: забеспячэнне работнікаў самаратавальнікамі, абсталяванне электрычных свяцільняў—ахоўнымі плафонамі, устаноўка маланкааховы на фермах, супрацьпажарнае водазабеспячэнне. Дарэчы, у мінулым годзе частка работ па расчыстцы супрацьпажарных вадаёмаў выканана, неабходна завяршыць пачатую справу. У 2015-м работнік гаспадаркі прайшоў навучанне па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, аднак не арганізаваў на належным узроўні навучанне іншых спецыялістаў.

Маюцца праблемы ў ААТ "Дрыгучы". Большасць парушэнняў капітальнага характару. Аднак гэта не азначае, што іх не трэба выконваць. Неабходна забяспечыць работнікаў самаратавальнікамі, прывесці ў спраўны стан супрацьпажарныя вадаёмы і воданапорныя вежы, у поўным аб'ёме забяспечыць будынкі і памяшканні першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Шэраг парушэнняў выяўлены ў цэху №4 КУВП "Віцябчанка". Будынак прадпрыемства трэба забяспечыць першаснымі сродкамі пажаратушэння, а супрацоўнікаў—самаратавальнікамі. Патрабуюць увагі некаторыя рэжымныя мерапрыемствы, звязаныя з распрацоўкай дакументацыі, размяшчэннем указальнікаў па пажарнай бяспецы.

Адна з прыярытэтных задач ЛВДС "Дзісна"—выкананне патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Яе стан на прадпрыемстве на даволі высокім узроўні. Нязначныя недахопы і парушэнні ліквідаваны на месцы. Сярод мерапрыемстваў, на выкананне якіх патрэбны час і сродкі—карэкціроўка пашпарта пажарнай бяспекі прадпрыемства, замена дзвярэй на дыманепранікальныя на шляхах эвакуацыі ў адміністрацыйным будынку.

Нязначныя недахопы выяўлены на аўтазаправачных станцыях у Міёрах і Восцевічах. Парушэнні выпраўлены падчас праверкі ці адразу пасля. Заменены няспраўныя вогнетушыцелі, адкарэкціраваны планы эвакуацыі, распрацавана дакументацыя.
За парушэнне правіл пажарнай бяспекі ў адносінах да адказных службовых асоб прыняты адміністрацыйныя меры.

Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ, інспектар
групы прапаганды і ўзаемадзеяння
 з грамадскасцю РАНС.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 222
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 528
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 556
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 885
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта