Па стане на 24 сакавіка на дарогах вобласці пад коламі аўтамабіляў загінулі 11 чалавек і 28 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 37 зарэгістраваных наездаў на пешаходаў склалі 43,5% ад усёй колькасці ДТЗ.
Як правіла, падобныя здарэнні ўчыняліся ў цёмны час сутак. Найбольшая іх колькасць у Віцебску—9 і Аршанскім раёне—7. У Наваполацку—5, у Полацкім раёне—4, па два выпадкі ў Глыбоцкім і Дубровенскім раёнах.
Згодна з Загадам №210 МУС Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2007 года "Аб актывізацыі работы асабовага саставу органаў унутраных спраў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў у цёмны час сутак і прывіцці насельніцтву навыкаў выкарыстання святлоадбівальных элементаў", на тэрыторыі раёна з 29 сакавіка да 8 красавіка праходзяць мерапрыемствы па прафілактыцы ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавых павозак. На дарогах рэспубліканскага і мясцовага значэння ўзмоцнены кантроль за выкананнем правіл руху. Парушальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.