Авторизация
 

Засцерагчы новабудоўлі ад пажараў

+
Обезопасить новостройки от пожаровПяць аднакватэрных жылых дамоў у Туркове, жылыя дамы для работнікаў металургічнага завода ў Міёрах, цэнтральная раённая бальніца—на гэтых новабудоўлях у лютым-сакавіку пабывалі супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС. 
 
На пляцоўках выяўлены аналагічныя парушэнні: не ўсе вагоны-бытоўкі і будынкі, што ўзводзяцца, у дастатковай колькасці забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі), адсутнічаюць або ўкамплектаваны не ў поўным аб'ёме пажарныя шчыты, не вызначаны месцы для курэння, у бытоўках абсталяваны часовыя самаробныя ацяпляльныя печы. 

Кіраўнікам падрадных арганізацый—ААТ "Артсцілком", ДКУБП "Міёрская ПМК-55"—уручаны рэкамендацыі, вызначаны тэрміны выканання прапанаваных мерапрыемстваў. ДКУБП "Міёрская ПМК-55" і КУП "Міёрскае ПМС" вынесены патрабаванні забараніць эксплуатацыю печаў, якія не адпавядаюць будаўнічым нормам.

Падчас паўторнага абследавання выяўлена, што частка мерапрыемстваў выканана, аднак не на ўсіх аб'ектах сітуацыя змянілася ў лепшы бок. Службовых асоб падрадных арганізацый чакае адміністрацыйная адказнасць. 

Алег БУНТА, 
старшы інспектар ІНіП РАНС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта