Жертвы злоумышленников — пожилые люди
gazeta 4-03-2016, 13:55 0 Здарэнні
Сталыя людзі—у зоне асаблівай рызыкі. Узрост, стан здароўя і нярэдка залішняя даверлівасць робяць іх ахвярамі зламыснікаў і не дазваляюць прыняць дастатковыя меры па захаванасці ўласнай маёмасці. Часам пенсіянеры самі ўпускаюць у дом нячыстых на руку людзей, паколькі тыя ўмеюць выклікаць давер.
Так, у жніўні мінулага года з дома сталай жанчыны ў Міёрах прапалі яе зберажэнні. Крадзеж учыніла жыхарка Пад'ельцаў, якая прапанавала дапамагчы з хатнімі справамі. Пакуль гаспадыня знаходзілася ў іншым пакоі, зламысніца прысвоіла чужое. Прапажу пенсіянерка заўважыла адразу, таму знайсці вінаватага ўдалося, як кажуць, па гарачых слядах.
У лістападзе ў вёсцы Казлоўцы сталая жанчына ўпусціла ў дом цыганку. Тая прыехала з Полацка і прапаноўвала купіць абутак. На вачах у пенсіянеркі жанчына забрала яе пенсію. Спыніць зламысніцу гаспадыні было не пад сілу. Аднак цыганку затрымалі і пакаралі, згодна з законам.
Падобных прыкладаў можна прывесці шмат, а вывад адзін: захоўваць пільнасць, выконваць элементарныя меры перасцярогі, каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад зламыснікаў. Памятайце пра нескладаныя правілы бяспекі:
*не пакідайце без нагляду сваё жыллё і рэчы. Нават калі выходзіце на хвіліну, зачыняйце дзверы на замок;
*не пакідайце ключы ад дома ў лёгкадаступным месцы;
*не ўпускайце ў дом асоб з крымінальным мінулым і схільных да спіртнога, незнаёмых і малазнаёмых, а таксама асоб цыганскай нацыянальнасці:
*не купляйце "з рук" у невядомых асоб ніякіх тавараў. Яны могуць аказацца скрадзенымі ці няякаснымі;
*пры з'яўленні незнаёмых падазроных асоб, што ходзяць па дамах і прадаюць рэчы, адразу паведамляйце ў міліцыю. Запішыце прыкметы асоб, нумар іх аўтамабіля.
Выконваючы прыведзеныя правілы, абароніце сябе ад крадзяжоў і падману.
Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ШЫМАНСКІ,
следчы Міёрскага РАСК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



