Авторизация
 

З кулакамі на родную маці

+
Цяжка ўявіць, што дарослы сын можа падняць руку на маці. На жаль, падобныя сітуацыі здараюцца. У студзені судом раёна разгледжана крымінальная справа ў адносінах да 45-гадовага грамадзяніна, які на працягу амаль года ўчыняў скандалы і наносіў пабоі сваёй сталай маці.
 
Прычына канфліктаў заўсёды была адной і той жа. Маці з сынам жылі разам, бо шлюб у Міхаіла (імя зменена) скасаваны. Мужчына нераўнадушна ставіўся да спіртнога, на працу не ўладкоўваўся. Аліменты на ўтрыманне яго непаўналетняга дзіцяці плаціла маці. Яна ж вымушана была гадаваць і ўласнага дарослага сына. Замест таго, каб дапамагаць і клапаціцца пра сваю 86-гадовую матулю, Міхаіл аддаваў перагу спіртному і выпадковым знаёмствам з жанчынамі, якіх прыводзіў дадому. Вядома, сталай маці падобны лад жыцця сына быў зусім недаспадобы. Не раз яна сварылася за гэта і прасіла змяніць свае паводзіны ў лепшы бок. Толькі Міхаіл выпраўляцца не спяшаўся.
Аднойчы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ударыў маці кулаком у руку. Шукаць паратунку яна адправілася да старэйшага сына, які са сваёй сям'ёй пражывае ў той жа вёсцы. Адтуль выклікалі міліцыю. Міхаіла прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і пакаралі штрафам, які потым быў пагашаны з пенсіі маці. Калі праз некалькі месяцаў п'яны сын зноў ударыў, на 102 жанчына вырашыла не звяртацца: усё роўна плаціць самой давядзецца.

"Калі сын цвярозы, то тады і паводзіць сябе спакойна, не скандаліць, а калі ў нецвярозым выглядзе, то ўчыняе скандалы, падымае на мяне руку",—значыцца ў пратаколе допыту пацярпелай.
Кропка ў гэтай жудаснай гісторыі была пастаўлена, калі Міхаіл ледзь не пазбавіў маці жыцця. Падчас чарговай "п'янай" сваркі ў ход пайшлі кулакі, палка, якая выкарыстоўвалася ў якасці кія, і пагрозы забойствам. Лежачы на канапе і атрымліваючы балючыя ўдары, жанчына думала, што ў яе ўжо не хопіць сіл іх вытрываць. Калі Міхаіл супакоіўся і пайшоў да сябе ў пакой, маці паспяшалася да старэйшага сына. У крыві, з падбітым вокам, параненымі тварам і нагой. На гэты раз давялося тэлефанаваць і на 102, і на 103. Медыкі аказалі сталай жанчыне дапамогу, а ў адносінах да яе сына была ўзбуджана крымінальная справа.

На судзе Міхаіл поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Сваю незанятасць тлумачыў тым, што па іх месцы жыхарства працаўладкавацца праблемна. Абяцаў пасля адбыцця пакарання паехаць куды-небудзь на заробкі і больш ніколі не падымаць руку на маці. 
Раней не судзімы мужчына атрымаў два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Алена КОТ, суддзя суда
Міёрскага раёна.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта