Сколько шагов от комфорта к опасности

Сколько шагов от комфорта к опасностиЭлектрычныя прыборы — неад'емная частка нашага быту. Аднак няўмелае іх выкарыстанне можа прывесці да бяды. Няспраўная электраправодка ці няправільная эксплуатацыя электрасеткі нярэдка становяцца прычынай пажару.  Падчас праходжання электрычнага току па правадніку провад пераграваецца, што можа прывесці да ўзгарання ізаляцыі. Так здараецца, калі ў адну разетку адначасова ўключыць некалькі бытавых прыбораў вялікай магутнасці. 
 
Моцны нагрэў провада адбываецца таксама пры дрэнным кантакце, у месцах злучэння правадоў паміж сабой і далучэння іх да токапрыёмнікаў.
Тояць небяспеку асвятляльныя лямпы напальвання. Тэмпература паверхні шкляной колбы можа дасягаць +550 градусаў. Калі электрычную свяцільню абгарнуць баваўнянай тканінай і ўключыць у сетку, то праз 15 хвілін здарыцца загаранне. Таму забараняецца абгортваць ці накрываць свяцільні тканінай ці паперай, а таксама выкарыстоўваць самаробныя абажуры з іх. Небяспека лямп напальвання яшчэ і ў тым, што пры трапленні паветра ў колбу лямпы адбываецца перагаранне ніткі напальвання. Расплаўленая кропля, тэмпература якой дасягае +1700—+2700 градусаў, можа прабіць колбу і, трапіўшы на гаручы матэрыял, выклікаць узгаранне.

Усе электрапрыборы павінны быць абаронены ад кароткага замыкання і перагрузкі. Гэтую функцыю выконваюць засцерагальнікі і аўтаматычныя выключальнікі, разлічаныя на пэўную сілу току. Але нямала выпадкаў, калі замест плаўкіх уставак завадской вытворчасці выкарыстоўваюцца самаробныя—пучкі провалкі, наматаныя на пробку, так званыя "жучкі". Іх сячэнне бывае ў некалькі разоў большае, чым патрэбна, адпаведна засцерагальнік не выконвае сваю задачу.

Правады нельга завязваць вузламі, злучаць іх скруткай, заклейваць шпалерамі, прапускаць праз сцены і перагародкі без дадатковай ізаляцыі. Каб не пашкодзіць ізаляцыю правадоў, не дазваляецца фарбаваць і бяліць шнуры і правады, прыбіваць іх цвікамі, замацоўваць за ацяпляльныя сістэмы, выкарыстоўваць у якасці правадніка току тэлефонныя ці радыёправады. Электранагравальныя і іншыя прыборы павінны ўключацца ў сетку толькі з дапамогай вілак праз штэпсельныя злучэнні. Неабходна сачыць за тым, каб выключальнікі і разеткі заўсёды знаходзіліся ў спраўным стане. Электрычныя свяцільні ў пажаранебяспечных зонах павінны мець суцэльныя плафоны.

Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ, інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.