Па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў на транспарце, звяртайцеся да начальніка лінейнага пункта на станцыі Круляўшчызна Полацкага АУС на транспарце Вячаслава Эдуардавіча Грамонця. Тэлефоны: 8 (0214) 45 60 88, 8 (029) 713 05 25.
Абслугоўваемая тэрыторыя: станцыі Падсвілле, Круляўшчызна, Параф'янаў, Глыбокае, Варапаева, Паставы, Лынтупы, Шаркаўшчына, Міёры, Друя.
За даведкамі звяртайцеся ў аператыўна-дзяжурную службу аддзела на нумары тэлефонаў 8 (0214) 45 60 02, 45 26 39, 42 41 73.
Звярнуўшыся ў мілі-цыю, можна паведаміць пра:
*парушэнні правапарадку на станцыях, вакзалах, у прыгарадных і пасажырскіх цягніках;
*узнікненне на чыгунцы надзвычайных сітуацый, якія пагражаюць бяспецы руху цягнікоў, і іншых правапарушэннях;
*неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Нагадваем, што чыгунка з'яўляецца зонай павышанай бяспекі. Каб не стаць ахвярай няшчаснага выпадку, неабходна кіравацца простымі правіламі паводзін:
*не пераязджаць чыгуначныя шляхі на забараняльны сігнал светлафора;
*пераходзіць шляхі толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, насціламі, а таксама пры наяўнасці спецыяльных указальнікаў;
*падчас пераходу шляхоў па пешаходным насціле неабходна ўпэўніцца ў адсутнасці цягніка, які рухаецца.
Звяртаем увагу, што за пераход чыгуначных шляхоў, знаходжанне і хаджэнне па іх у неўстаноўленых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Згодна з ч.5 арт. 18.3 КаАП, штраф да 2 базавых велічынь.
Вячаслаў Грамонць, начальнік лінейнага пункта
на станцыі Круляўшчызна Полацкага АУС на транспарце.