Авторизация
 

Раскрыць злачынства дапамагае экспертыза Міёрскага міжрайаддзела

+
Раскрыть преступление помогает экспертиза Миорского межрайотделаБольш за тысячу крыміналістычных, судова-медыцынскіх і судова-хімічных экспертыз выканана экспертамі Міёрскага міжрайаддзела ў 2015 годзе на падставе вынесеных праваахоўнымі органамі пастаноў аб прызначэнні экспертыз. Нагадаем, што міжрайаддзел абслугоўвае тэрыторыю Міёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў. Нашы эксперты прынялі ўдзел больш чым у сямістах аглядах месц здарэнняў. 
 
Рэгулярна аказвалі супрацоўнікам міліцыі і следчым дапамогу пры ўстанаўленні асоб, якія ўчынілі злачынства. Частая крыніца інфармацыі—сляды пальцаў рук, што здымаюць эксперты пры аглядзе месц здарэнняў. 

Па адбітках пальцаў рук удалося ўстанавіць асобу мужчыны, чый труп быў знойдзены ў маі мінулага года ля вадаёма ў вёсцы Станулева. Гэта дазволіла аператыўным работнікам знайсці родных загінуўшага жыхара райцэнтра.

Дзякуючы якаснай рабоце экспертаў і зладжанаму механізму ўзаемадзеяння прадстаўнікоў праваахоўных органаў былі раскрыты ўчыненыя ў жніўні ў Міёрах згон транспартнага сродку і ў кастрычніку крадзёж з кватэры ў Дзісне, а таксама іншыя злачынствы. 

Ад якасці і выніковасці работы спецыяліста Дзяржкамітэта на месцы здарэння напрамую залежыць поспех расследавання крымінальных спраў і раскрыцця злачынстваў. Станоўчыя вынікі судова-экспертнай дзейнасці вызначаюць узровень барацьбы са злачыннасцю як ў краіне ў цэлым, так і ў нашым рэгіёне.

Міхаіл ЗАКРЭЎСКІ, начальнік
Міёрскага міжраённага аддзела ДКСЭ.
 
Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта