Ледяная ловушка может забрать навсегда

Ледяная ловушка может забрать навсегда19 студзеня 2015 года на рацэ Нёман падчас рыбнай лоўлі праваліўся пад лёд і патануў 59-гадовы жыхар Гродна, 27 студзеня ў Брэсцкай вобласці пры падобных абставінах абарвалася жыццё 66-гадовага мужчыны, 27 лютага ў Мінскай вобласці пры пераходзе па льдзе загінуў пенсіянер, 7 сакавіка двое жыхароў Полацкага раёна, вяртаючыся з рыбалкі, праваліліся пад лёд… У спісе тых, каго ў мінулым годзе забрала халодная вада, каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх ёсць дзеці. 
 
Не паспее лёд скаваць вадаёмы, як ту-ды спяшаюцца аматары зімовай рыбалкі. У пагоні за асалодай і трафеямі, яны часам забываюцца на меры бяспекі. Да таго ж, выходзячы на тонкі лёд, падаюць дрэнны прыклад дзецям. 
Часам удаецца пазбегнуць ці вырвацца з ледзянога палону. Так, у пачатку сту-дзеня мінулага года на Вілейскім вадасховішчы пяцёра мужчын, рухаючыся да берага возера, пачулі пад сабой трэск ільду. Адразу патэлефанавалі ў МНС. З дапамогай дошак і вяровак іх даставілі на бераг. Напрыканцы лютага ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці ў ледзяной пастцы апынуліся муж і жонка, якія прыехалі парыбачыць. Зайшлі на сярэдзіну возера і праваліліся пад лёд. З вады выбраліся самастойна, але дабрацца да берага сіл не засталося. Супрацоўнікі МНС з дапамогай выратавальнай дошкі транспарціравалі лю-дзей на бераг. 

Калі дарослыя выходзяць на лёд, ведаючы пра небяспеку, то дзецьмі часта кіруе выключна цікаўнасць. Адсутнасць жыццёвага вопыту, жаданне "рызыкнуць" і звычайная дзіцячая бестурботнасць прыводзяць да трагедыі. У сярэдзіне лютага ў Столінскім раёне патануў падлетак. Катаўся на каньках і не вярнуўся дадому ў вызначаны час. Занепакоены бацька адправіўся на пошукі. На беразе ўбачыў рэчы сына, а ў рацэ—палонку. Цела хлопчыка дасталі мясцовыя жыхары.  У тым жа месяцы двое падлеткаў прагульваліся ўвечары па возеры ў Брэсце. Адзін праваліўся пад лёд, другі стаў яго выцягваць. На дапамогу не клікалі. Дарослыя не адразу заўважылі падлеткаў, выратаваць паспелі толькі аднаго.

Прыведзеныя трагічныя прыклады павінны яшчэ раз прымусіць задумацца дарослых і дзяцей пра паводзіны на льдзе і выконваць пэўныя правілы бяспекі.
Абавязкова для рыбаловаў:
*свідраваць лункі на адлегласці не менш за 5-6 метраў адну ад другой, каб не дапускаць вялікіх нагрузак на лёд;
*для ўзмацнення апоры побач з лункай трэба пакласці прынесеную з сабой дошку;
*нельга збірацца вялікімі групамі ля "ўдалай" лункі;
*неабходна мець з сабой шнур даўжынёй 12-15 метраў, на адным канцы якога мацуецца груз, а на другім—пятля.
Першая дапамога тым, хто праваліўся пад лёд:
*крыкніце, што ідзяце на дапамогу, гэта надасць пацярпеламу сіл і ўпэўненасці;
*набліжайцеся толькі лежачы, каб не праваліцца самому;
*у якасці выратавальных сродкаў выкарыстоўвайце дошкі, шасты, шчыты, вяроўкі, лыжы, звязанае адзенне, рамяні і да т.п.;
*асцярожна выцягвайце пацярпелага да берага ў той бок, з якога ён прыйшоў;
*дзейнічаць трэба хутка і рашуча, бо чалавек у вадзе губляе сілы, замярзае і можа пагрузіцца пад лёд;
*калі пацярпелага дасталі з вады, неабходна адразу адвесці яго ў цёплае памяшканне, пераапрануць у сухое адзенне, расцерці, напаіць гарачым напоем.

Перыяд бяспечнага знаходжання чалавека ў вадзе пры яе тэмпературы +24 складае 7-9 гадзін, пры +5-+15—ад 3,5 да 4,5 гадзін, тэмпература +2-+3 смяртэльная праз 10-15 хвілін, пры -2 смерць можа наступіць праз 5-8 хвілін.

Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ,
інспектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.