Авторизация
 

Чужы замест свайго

Чужой вместо своего Чарговая крымінальная справа па крадзяжы веласіпеда скончана раённым аддзелам Следчага камітэта. У кастрычніку мінулага года ад аднаго з дамоў па вуліцы Камуністычнай у райцэнтры быў скрадзены веласіпед. Як тлумачыў злачынца, у дзень учынення крадзяжу ён, пахмяліўшыся пасля ўчарашняга, з раніцы паехаў на асабістым веласіпедзе ў адну з дзяржустаноў. Калі выходзіў з будынка, забыўся, дзе пакінуў веласіпед, і палічыў, што яго скралі. Замест таго каб звярнуцца ў міліцыю, вырашыў пайсці больш простым шляхам — забраць чужога "жалезнага каня".

 

Першая спроба не ўдалася: у веласіпеда, што стаяў ля магазіна, кола было заблакіравана замком, а на зламысніка звярнуў увагу выпадковы прахожы. Спачатку той спрабаваў даказаць мужчыну, што замкнёны вела-сіпед належыць яму, але потым прызнаўся: "Раз мой скралі, то і я скраду".
Ад сваёй задумы не адмовіўся. У двары шматкватэрнага дома заўважыў яшчэ адзін веласіпед. На гэты раз незамкнёны. Не звяртаючы ўвагі на крыкі жыхаркі дома, двухколавы транспарт забраў. Але ненадоўга. Праз 3 гадзіны праваахоўнікі ўстанавілі асобу зламысніка і знайшлі веласіпед.


Віноўнік гэтай гісторыі ў першую чаргу — алкаголь. Мужчына ўчыніў крадзеж ва ўзросце за 50 год. Да гэтага ён ніколі не прыцягваўся ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасці. Не маючы пастаяннага месца працы, існаваў за кошт сезонных заробкаў і перыядычна ўжываў спіртное. 
Судом Міёрскага раёна мужчына асуджаны па артыкуле 205 ("Крадзеж") Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да 200 гадзін грамадскіх работ. Да таго ж трэба будзе выплаціць усе працэсуальныя затрымкі, што мелі месца ў крымінальнай справе, у суме вышэй за 1 500 000 беларускіх рублёў.


Нагадваем грамадзянам пра неабходнасць клапаціцца пра ўласную маёмасць і належным чынам ахоўваць яе ад зламыснікаў. Як паказвае практыка, учыніць злачынства можа не толькі асоба з судзімасцямі, але і законапаслухмяны грамадзянін пры неспрыяльным збегу абставін.


Дзмітрый КУКУЦЬ,
следчы Міёрскага РАСК.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта