Половина ДТП — с участием пешеходов

28 наездаў на пешаходаў зарэгістравана ў вобласці з пачатку года па стане на 12 лютага. 10 чалавек загінула, 18 паранены. Гэта складае 53,8% ад агульнай колькасці ўчыненых дарожна-транспартных здарэнняў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года ДТЗ з удзелам пешаходаў стала больш. Як правіла, падобныя здарэнні адбываліся ў цёмны час сутак. Найбольшая іх колькасць зарэгістравана ў Аршанскім раёне і г. Віцебску — па 6, у Полацкім раёне — 4, у Глыбоцкім і Докшыцкім — па 2. 

 

Гэтая сумная статыстыка павінна ў чарговы раз прымусіць задумацца ўсіх удзельнікаў руху пра свае паводзіны на дарозе. Нягледзячы на значнае павелічэнне светлавога дня па-ранейшаму актуальныя флікеры для пешаходаў, спецыяльныя святлоадбівальныя камізэлькі для веласіпедыстаў, аптымальныя хуткасныя рэжымы для вадзіцеляў. Немалую ролю ў дарожнай бяспецы адыгрываюць уважлівасць і ўзаемапавага паміж кіроўцамі і пешаходамі.


Аляксандр КАПУСЦІН, старшы дзяржаўтаінспектар.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.