Авторизация
 

Шкодныя забавы недалюбленых дзяцей

На першым у гэтым годзе пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх падвялі вынікі работы па папярэджанні безнагляднасці і правапарушэнняў сярод падлеткаў за мінулы год. Дзеці з нядобранадзейных сем'яў і схільныя да правапарушэнняў падлеткі — пад асаблівай увагай. У работу з імі ўключаны ўсе суб'екты прафілактыкі: установы адукацыі і культуры, раённыя аддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, мясцовыя ўлады. Па стане на 1 студзеня ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзілася 189 дзяцей з 94 сем'яў. На ўліку ў наркалагічным кабінеце значыліся 24 непаўналетнія, у інспекцыі па справах непаўналетніх — 25, з іх 7 трапілі ў спіс з-за спіртнога.

 

На "сяброўства" падлеткаў з алкаголем падчас пасяджэння звярталася асаблівая ўвага. У мінулым годзе хлопцы і дзяўчаты, затрыманыя ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, былі частымі гасцямі на камісіі. Дарэчы, не ўсе яны выхоўваюцца ў нядобранадзейных сем'ях. Яшчэ адна вострая праблема — нежаданне дзяцей працягваць вучобу пасля школы і набываць спецыяльнасць. Падлеткаў з катэгорыі "не хачу вучыцца" таксама паболела.


З гэтага вынікае, што ў рабоце з непаўналетнім трэба ўзмацніць акцэнт на здаровым ладзе жыцця і прафарыентацыі. Іх пасляшкольны час павінен быць як мага шчыльней запоўнены цікавымі і карыснымі заняткамі. У раскладзе дня праблемных і дзяцей з нядобранадзейных сем'яў самае месца факультатывам, секцыям і гурткам. У мінулым годзе імі было ахоплена 70% падлеткаў гэтай катэгорыі, школьныя факультатывы наведвала 94%.


Калі формы і метады работы патрабуюць абнаўлення і абдумвання, то адказ на пытанне пра схільнасць да спіртнога ў непаўналетніх застаецца нязменным і відавочным — гэта недалюбленыя дзеці. І не абавязкова з нядобранадзейных сем'яў. Часта, клапоцячыся пра матэрыяльны дабрабыт, бацькі забываюцца на выхаванне і ад даверлівых размоў адкупляюцца значнымі купюрамі, якія дзіця траціць зусім не на сок і пірожныя.


У новым годзе работа па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў сярод падлеткаў прадоўжыцца. Для эфектыўнасці яе вынікаў патрэбныя намаганні двух бакоў — сацыяльных служб і кожнай асобнай сям'і.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта