Опасная смесь

Небяспечны наркотык, чыё ўздзеянне на арганізм чалавека куды больш разбуральнае ў параўнанні з марыхуанай або гашышам, выклікае цікавасць у моладзі і трывогу ў дарослых.

 

Па знешнім выглядзе спайс уяўляе сабой здробненую і высушаную травяную сумесь. На самай справе, гэта чыстая "хімія", якая гатуецца саматужным спосабам шляхам напылення хімічнага рэчыва на любую траву. Такім чынам ствараецца эфект натуральнасці.
Спайс выклікае нервовыя расстройствы, непрыкметна разбурае арганізм, паступова выклікае моцную псіхалагічную залежнасць. Медыцынскія даследаванні паказваюць, што прывыканне наступае з першага разу, ломка цягнецца 9 месяцаў, а згубныя наступствы для арганізма незваротныя. Сінтэтычныя сумесі вельмі хутка ўсмоктваюцца ў кроў, а іх кампаненты разбураюць жыццёва важныя органы. Пад ударам сасуды, сэрца, печань, нервовая сістэма. Здароўе пагаршаецца ўжо праз месяц пасля ўжывання наркотыку. З'яўляюцца праблемы з памяццю, зніжаецца хуткасць разумовай дзейнасці і канцэнтрацыя ўвагі. Нават у самых юных "спайсаманаў" павышаецца артэрыяльны ціск. Прападае здольнасць адэкватна ацэньваць уласныя паводзіны і навакольную рэальнасць.


Разлічыць дозу курыльнай сумесі даволі складана, таму нярэдкія выпадкі перабору. Як правіла, гэта суправаджаецца млоснасцю, галавакружэннем, моцнай бледнасцю. Перадазіроўка можа выклікаць страту прытомнасці і нават лятальны зыход.
Нямала выпадкаў, калі пад уздзеяннем спайса ўчыняюцца самагубствы, згвалтаванні, ДТЗ.
Згодна з артыкулам 328 Крымінальга кодэкса, за незаконныя выраб, перапрацоўку, набыццё, захаванне, перавозку ці перасылку наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх прэкурсораў або аналагаў без мэты збыту пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 год, гэтыя ж дзеянні з мэтай збыту караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 8 год з канфіскацыяй маёмасці або без яе.
Любую інфармацыю пра асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, можна паведаміць у Міёрскі РАУС па нумарах 102, 4 12 02 або старшаму ўпаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Алегу Леанідавічу Жуку на нумары 4 13 04, 715 82 30 (МТС). Ананімнасць гарантуецца.
Алег ЖУК,
старшы ўпаўнаважаны АКВ РАУС. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.