Трудно учиться на ошибках

За студзень-лістапад гэтага года ў вобласці на вытворчасці загінулі 2 работнікі і 13 пакалечаны. У раёне такіх выпадкаў сёлета на было, але яшчэ не забыта цяжкае калецтва на льнозаводзе ў 2013-ым. Іх прычынамі сталі недахопы ў навучанні і інструктаванні персаналу; парушэнні пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы, правіл дарожнага руху; асабістая неасцярожнасць і знаходжанне ў нецвярозым стане; недахопы ў арганізацыі рабочых месц; эксплуатацыя няспраўных, неадпаведных патрабаванням бяспекі машын і механізмаў, абсталявання. Да пераліку дадам недастатковую патрабавальнасць кіраўнікоў рознага рангу і спецыялістаў па пытаннях бяспекі працы.

 

Між тым ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна ўкаранёна і дзейнічае сістэма кіравання аховай працы ў адпаведнасці са стандартам СТБ 18001-2009, штогод выдаецца загад аб арганізацыі работы па ахове працы, прызначаюцца адказныя асобы за пэўныя падраздзяленні і аб'екты, ствараюцца адпаведныя камісіі. Сёлета ў лютым-сакавіку праведзены медыцынскі агляд 1539 работнікаў — 98% неабходнага кантынгенту. Арганізаваны пазменны медыцынскі агляд вадзіцеляў і механізатараў.
Работнікі сельгасарганізацый забяспечаны спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай абароны.
Усе гэтыя напрамкі работы кантралююць прафсаюзныя арганізацыі.


Перад пачаткам масавых сельгасработ праводзіцца вучоба па ахове працы, пажарнай і электрабяспецы, тэхналогіі. Потым арганізуецца гарачае харчаванне. У 13 сельгасарганізацыях, дзе больш сотні працуючых, гэтымі пытаннямі займаюцца вызваленыя спецыялісты. Ім у падтрымку створана 26 вугалкоў і 6 кабінетаў па ахове працы.
Станоўчыя тэндэнцыі назіраюцца ў паляпшэнні санітарна-бытавых умоў працуючых. Ва ўсіх майстэрнях ёсць ацяпленне, у вытворчых памяшканнях абсталяваны 83 гардэробныя пакоі, 12 душавых, 45 рукамыйнікаў.


Кантралюе работу па ахове працы мабільная група райвыканкама, якая правяла 30 абследаванняў, у час якіх выяўлена 161 парушэнне, 77% з іх выпраўлена адразу. Найбольш характэрныя — выкарыстанне ў якасці падставак пад машыны і механізмы выпадковых прадметаў, невыкарыстанне выдадзеных спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны, недахоп пярвічных сродкаў пажаратушэння, адсутнасць агароджвання гноевых транспарцёраў на фермах, неадпаведнасць патрабаванням рашотак на завальных ямах зернесушылак. Не так і шмат. За іх выпраўленнем сочым і далей.


Ігар ГУГАЛА,
галоўны спецыяліст райсельгасхарчу. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.