Нарушителем хода нет

У мінулым годзе полацкімі пагранічнікамі затрымана 66 парушальнікаў, якія ў 28 выпадках імкнуліся перасекчы Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Такія спробы працягваюцца і сёлета.

 

Раніцай сёмага студзеня ў Верхнядзвінскім раёне полацкія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Ірака 1989 г.н. і грамадзянку Беларусі 1993 г.н. Падчас разбіральніцтва было высветлена, што парушальнікі ўчынілі спробу перайсці граніцу ў пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах Еўрасаюза.
Яны пазнаёміліся, калі грамадзянін Ірака прыбыў у краіну. Даведаўшыся пра яго планы любым шляхам трапіць у Еўропу, наша суайчынніца вырашыла накіравацца разам з ім. Абодва былі дастаўленыя на пагранічную заставу для правядзення далейшага разбіральніцтва.
У адносінах грамадзянкі Беларусі складзены пратаколы за незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і за парушэнне пагранічнага рэжыму. Яна пакарана штрафам у памеры 15-ці базавых велічынь: на сённяшні дзень гэта 2 млн. 700 тыс беларускіх рублёў.
Грамадзянін Ірака затрыманы, яму пагражае прыцягненне да адказнасці за спробу незаконнага перасячэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і парушэнне правілаў знаходжання ў краіне.


Прэс-служба Полацкага пагранічнага атрада. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.