Авторизация
 

Перш чым ўзарваць...

Напярэдадні і падчас зімовых свят рэзка павялічваецца абарот піратэхнічнай прадукцыі. Як правіла, грамадзяне адмоўна рэагуюць на выбухі петард і звяртаюцца ў розныя інстанцыі з просьбамі прыняць меры да вінаватых. Нярэдка піратэхніка становіцца прычынай траўм, у першую чаргу ў непаўналетніх.

 

Штогод знаходзяцца тыя, хто, мінаючы закон, распаўсюджвае піратэхнічныя вырабы сумніўнага паходжання. Мерапрыемствы, скіраваныя на выяўленне і папярэджанне незаконнай рэалізацыі піратэхнікі на рынках і ў іншых грамадскіх месцах, праводзяцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў сумесна з зацікаўленымі ведамствамі.
Адно з найбольш распаўсюджаных правапарушэнняў, звязаных з прымяненнем петард, з'яўляецца дробнае хуліганства. Калі піратэхніка выкарыстоўваецца па-за святочным мепрапрыемствам, гэта парушэнне грамадскага парадку, за што артыкул 17.1 Кодэкса аб адмі-ністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне штрафам ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.


Продаж піратэхнічных вырабаў непаўналетнім ва ўзросце да 15 год, рэалізацыя гэтай прадукцыі ў дробнарознічнай гандлёвай сетцы — адміністрацыйнае парушэнне якое, у адпаведнасці з артыкулам 12.17 КоАП, караецца штрафам да 10 базавых. Пры паўторным на працягу года парушэнні памер штрафа ўзрастае ад 10 да 30 б.в.
За набыццё, захаванне, транспартыроўку, рэалізацыю піратэхнічных вырабаў без дакументаў, што пацвярджаюць якасць тавару, суправаджальных дакументаў, дакументаў, якія засведчваюць набыццё (паступленне) або водпуск тавараў для рэалізацыі, або пры наяўнасці несапраўдных дакументаў пагражае штраф на індывідуальнага прадпрымальніка ці юрыдычную асобу ў памеры да 50 базавых з канфіскацыяй тавараў незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, і выручкі, атрыманай ад рэалізацыі (ч.4 арт.12.17 КоАП).


Парушэнне правіл абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, згодна з арт. 23.48 КоАП, будзе каштаваць да 10 б.в. за першы раз, паўторнае — ад 10 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага парушэння.
Паклапоцімся пра тое, каб святочныя дні ў нашым раёне абышліся без парушэнняў грамадскага парадку і надзвычайных здарэнняў.


Уладзіслаў УТКІН, начальнік аддзялення аховы

правапарадку і прафілактыкі РАУС.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Именины 15 января 2021
Василий, Кузьма, Марк, Модест, Петр, Сергей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта