4 ліпеня ў 23 гадзіны 30 мінут паступіў званок у пажарна-аварыйна выратавальную службу з вуліцы Кірава г. Міёры. Паведамілі, што ў летнім памяшканні, якое абсталявана ў двары аднаго з дамоў, загарэўся матрац. Агонь ліквідавалі, папярэдзіўшы ўзнікненне пажару. Непрыемнае здарэнне адбылося з-за неасцярожнасці пры курэнні ў нецвярозым стане.
5 ліпеня каля 3 гадзін ночы спрацаваў пажарны апавяшчальнік у шматкватэрным доме ў аграгарадку Язна, які быў падключаны да агульнай сеткі. Жыхары кватэры, які пачулі трывожны сігнал, пераканаўшыся ў тым, што ў іх кватэры ўсё спакойн, выклікалі пажарных. Задымленне было ў суседняй кватэры: на газе “гарэла” каструля з ежай, а “повар” спаў. І на гэты раз пашчасціла прадухіліць пажар.
Нагадваем усім жыхарам раёна пра неабходнасць быць асабліва асцярожнымі ў гэтыя гарачыя, сухія дні пры курэнні, карыстанні запалкамі, распальванні вогнішчыў, карыстанні мангаламі і самаробнымі печамі для прыгатавання корму жывёле на вуліцы ля пабудоў. Адной іскрынкі дастаткова, каб ўзнік пажар. Беражыце сябе і сваю маёмасць.