Лавіў у забаронены час

Жыхар вёскі Пераброддзе С. Н. Грудзінскі ў забаронены час у маі гэтага года лавіў рыбу недазволенымі прыладамі. Суд Міёрскага раёна разгледзеў справу пра браканьерства, якое прынесла страты прыродзе ў асабліва буйным памеры. Вызначана пакаранне—пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай выканання пакарання на такі ж перыяд. Нанесеная прыроднаму асяроддзю шкода ў 163 базавыя велічыні пакрыта. Забароненыя прылады лоўлі канфіскаваны.

В. МАЦУК,
начальнік Браслаўскай
міжраённай інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.