Авторизация
 

Каб дома не было страшна

5 забойстваў і 15 фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў у сферы сямейна-бытавых адносін зарэгістравана ў вобласці ў гэтым годзе. Як паказвае практыка, злачынствы, якія ўчыняюцца  падчас сямейных канфліктаў, нярэдка па сваёй жорсткасці і цяжкасці перавышаюць загадзя спланаваныя злачынныя дзеянні.

 

Да прыкладу, у верасні жыхар Віцебска збіў сваю 61-гадовую маці. Зламаў ёй рэбры, адно з якіх пашкодзіла лёгкае. Мужчына нідзе не працаваў і злоўжываў алкаголем. Прычынай канфлікту стала адмова маці ў чарговы раз даць яму грошы на спіртное. На жаль, такіх сітуацый мноства.

 

На прафілактыку злачынстваў у сямейна-бытавой сферы скіравана акцыя "Стоп насілле", што праходзіць у вобласці з 15 па 21 верасня. Пад увагай супрацоўнікаў органаў унутраных спраў асобы, якія схільныя да злачынстваў супраць сваіх блізкіх. У адносінах да такіх грамадзян прымяняецца новая форма прафілактычнага ўздзеяння — ахоўнае прадпісанне. Згодна з ім, сямейны дэбашыр на пэўны час — ад 3 да 30 сутак — пазбаўляецца права мець зносіны з тымі, хто пацярпеў ад яго злачынных дзеянняў. Яго могуць нават абавязаць часова пакінуць агульнае жыллё і распараджацца сумеснай уласнасцю.

 

Грамадзяне, якім вядомыя факты сямейнага насілля, не павінны заставацца ў баку ад гэтай праблемы. Не трэба маўчаць і самім ахвярам. Звяртайцеся за дапамогай у міліцыю па нумары 102, у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на тэлефон бясплатнай гарачай лініі для пацярпелых ад дамашняга насілля 8 801 100 8 801 (званок ананімны, штодня з 8.00 да 20.00).

Ігар ЗАЯЦ,

 выконваючы абавязкі

начальніка РАУС.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 177
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 526
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 554
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 883
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Именины 23 ноября 2020
Александр, Алексей, Борис, Георгий, Денис, Иван, Константин, Михаил, Николай, Орест, Петр, Терентий, Анна, Ольга, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта