Авторизация
 

Парушаць нельга!

Усім грамадзянам, а найперш кіраўнікам, яшчэ раз нагадваю, што ў мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў забараняюцца любыя дзеянні, якія могуць парушыць нармальную работу электрычных сетак. Так, нельга залазіць на апоры паветраных ліній, датыкацца да правадоў, праводзіць любыя падключэнні і пераключэнні.

Гэтыя патрабаванні парушыў майстар Пінскага ПМС, які пры нівіліраванні канала пад электралініяй датыкнуўся лінейкай да правадоў, што каштавала яму жыцця. А ў Талочынскім раёне вясковец жэрдкай імкнуўся накінуць правады на лінію пад напругай, каб падключыць нежылы дом, ды напаткаў смерць.

Не дазваляецца накідваць на правады дрот, вяроўкі і іншыя рэчы, рабіць пад імі звалкі. Але вучань з Нароўлі ўзлез на дах, паблізу якога вісеў дрот пад напругай і своечасова не звярнуў увагу на небяспечнае суседства. Зноў трагедыя.

Верхам рызыкі з'яўляецца страляніна з ружжа ці іншай зброі па ізалятарах на слупах, развядзенне вогнішчаў пад электралініямі. Забаронена ўзнімацца на трансфарматарныя пункты, адчыняць сілавыя шафы, нават датыкацца да рубільнікаў, скрынак, розных токавядучых частак абсталявання, што знаходзяцца пад напругай.

Памятайце, што не выпадкова ўстаноўлены ахоўныя зоны уздоўж паветраных ліній. Да правадоў пры напрузе да 1000 вольт нельга набліжацца бліжэй за 2 метры, пры 6-10 кВ — за 10 м, да 35 кВ — за 15м, да 110 кВ — за 20 м, да 330 кВ — за 30 метраў. Яшчэ ў такіх зонах забараняецца ўзводзіць жылыя і падсобныя памяшканні, размяшчаць гульнёвыя пляцоўкі, дачныя ўчасткі, стагі сена, сіласныя траншэі, садзіць дрэвы, распрацоўваць кар'еры без узгаднення з уладальнікамі ЛЭП.

Забаронена весці земляныя работы паблізу кабельных і паветраных ліній, абсталёўваць праезды пад дротам для любой тэхнікі, што вышэй за 3 метры.

Нагадваю, што ўсе дзеянні, якія могуць прывесці да пашкоджання электраліній, неабходна ўзгадняць з Міёрскім РЭС не пазней чым за 3 дні да іх пачатку.

За 8 метраў спыніцеся перад абарванымі ці ляжачымі на зямлі правадамі, правісаючым дротам ліній. Інакш — бяда. Яна здарылася на Пружаншчыне, дзе пасля навальніцы з моцным ветрам жанчына папрасіла суседа скінуць з агароджы абарваны дрот.

Аб усіх пашкоджаннях электрасетак абавязкова паведамляйце ў РЭС па тэл. 4-22-42 кругласутачна.

Прашу ўсіх грамадзян строга захоўваць правілы аховы электраліній і іншага абсталявання. Парушэнні не толькі караюцца штрафамі ці ў крымінальным парадку, яны могуць каштаваць жыцця.

Раман СІНЯЎСКІ, галоўны інжынер Міёрскага РЭС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 522
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 653
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 033
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 136
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 708
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2020
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2020
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта