Авторизация
 

Рэцыдыў

Аляксандр Дзмітрыевіч Андрэеў—34-гадовы жыхар вёскі Каменполле. Мужчына малады. Аднак стасункаў з работнікамі праваахоўчых органаў ужо меў багата. Яшчэ ў 2002 годзе быў асуджаны да 3 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Аднак на шлях выпраўлення не стаў.

Праз пэўны перыяд, восеньскім днём прыкладна ў 13 гадзін ён заўважыў, што ля лесапасадкі ў вёсцы Мельніца спіць п’яны чалавек. Андрэеў пераканаўся, што "адпачывае” той "надзейна”. А калі так, то чаму б не скарыстацца момантам? І засунуў руку ў кішэню курткі спячага чалавека, выцягнуў партаманет. А ў ім пластыкавая картка, грошы. Вялікай удачай для злодзея аказалася "падказка” ПІН-кода, які, як ні дзіўна, быў запісаны на бачным месцы.

У той жа вечар Андрэеў па чужой картцы ў магазіне набыў гарэлкі і прадуктаў на 90 тысяч рублёў. Пілі і елі ўдосталь разам з сужыцельніцай. На наступны дзень "задавальненне” мела працяг. Зноў пры дапамозе ўкрадзенай банкаўскай карткі набыў прадуктаў і спіртнога на 70000 рублёў. Законны ўладальнік пакуль ачомаўся ад п’янкі, змог заблакіраваць картку толькі ў другой палове наступнага дня. Таму далейшыя візіты ў гандлёвую ўстанову Андрэеву поспеху не прынеслі.

Наўрад ці варта нагадваць колькі перажыванняў давялося спазнаць законнаму ўладальніку карткі. Не раз пашкадаваў ён аб тым, што напіўся да беспамяцтва. Страчаны былі не толькі наяўныя грошы, але і мабільныя тэлефоны, дакументы. Усё пакрысе вярталася, аднак значнай сумы ўсё ж не далічыўся. Хай гэты выпадак паслужыць урокам для тых, хто легкадумна адносіцца да ўласных паводзін, ужывае празмерныя дозы алкаголю.

Выйсці на след злачынцы дапамагла ж яго ўласная прага да дармавізны. Праз пару месяцаў, калі ўкрадзеная картка каштоўнасці для Андрэева ўжо не ўяўляла, бо была заблакіравана, чужыя дакументы таксама аказаліся непатрэбнымі, узнікла жаданне атрымаць узнагароджанне за "знаходку”. У студзені, дамовіўшыся сустрэцца ля магазіна, злодзей вярнуў уладальніку той партаманет. Аднак ужо вечарам адбылася "памятная” сустрэча з работнікамі міліцыі...

На судовым пасяджэнні Аляксандру Дзмітрыевічу Андрэеву вынесена пакаранне—2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Спагнаць у карысць пацярпелага звыш 160 тысяч рублёў нанесенага ўрону, 113000—кампенсацыя расходаў па ўзнаўленню дакументаў, 200000—маральны ўрон і шматлікія пошліны.

Літаральна праз тыдзень наш герой "засвяціўся” ў чарговы раз. А пачыналася са звычайнага. Каля 8 гадзін раніцы Андрэеў з сужыцельніцай паехалі на веласіпедах у паліклініку для праходжання медагляду. Дамоў вярнуліся каля 20.00 і п’яныя. З сабой прывезлі пачатую бутэльку віна.

—Чаму так доўга?—не без папроку спытала дачка сужыцельніцы, гледзячы на п’яныя твары.
—Што?!—зароў мужчына.—Ды ты... такая-рассякая...
Пасля гучнай лаянкі ён паваліў дзяўчыну на падлогу, схапіў яе за горла, ды так, што ў ахвяры стала цямнець у вачах.

—Задушу!—крычаў ён,—заб’ю, гадаўка...
Маці адцягнула "свайго каханага” ад дачкі. Дзяўчына выбегла на вуліцу...
Са слядамі пабояў маладая асоба прыбегла да суседзяў, адкуль і патэлефанавала ў міліцыю.

На судовым пасяджэнні А. Д. Андрэеў сваю віну прызнаў поўнасцю. У пацярпелай былі ўсе падставы ўспрымаць рэальна пагрозу забойствам.

Пры вынясенні пакарання суд улічыў, што ў дзеяннях А. Д. Андрэева існуе наяўнасць рэцыдыву, паколькі ён быў раней судзімы і мае не знятую і не пагашаную судзімасць. Вынесены прысуд—штраф 30 базавых велічынь (1050000 рублёў), 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

А. ЛАПУШЫНСКІ,
в. а. пракурора раёна.
скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта