5000 пьяных — за рулём

Летась на Віцебшчыне адбылося 500 ДТЗ, што на 10,9 % менш, чым у папярэднім годзе. Палепшылася сітуацыя ў  16 раёнах вобласці і ў Полацку, Наваполацку. Найменш аварый адбылося ў Расонскім раёне — 4, Ушацкім і Шаркаўшчынскім — па 7, Верхнядзвінскім і Шумілінскім — па 8.  Між тым, колькасць дарожна-транспартных здарэнняў павялічылася ў Віцебску і Оршы, у Гарадоцкім, Лёзненскім, Чашніцкім, Лепельскім і Міёрскім раёнах.

 

У выніку ДТЗ атрымалі траўмы 479 грамадзян рознага ўзросту, 141 чалавек загінуў. 

70 дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі нашай вобласці адбылося па віне нецвярозых вадзіцеляў (удвая менш, чым у 2012 годзе). Пры гэтым загінулі 20 чалавек, а 80 — звярнуліся за меддапамогай.  Усяго ж на Віцебшчыне  летась супрацоўнікі ДАІ  затрымалі больш за 5000 грамадзян, якія селі за руль п'янымі, з іх 439 — паўторна. Найбольш нецвярозых вадзіцеляў было ў Віцебску—1148 і ў Полацкім рэгіёне (Полацк, Наваполацк і Полацкі раён) — 765, Глыбоцкім (237) і Пастаўскім раёнах (206).

 

 З удзелам і па віне дзяцей на Віцебшчыне за 12 месяцаў адбылося  40 ДТЗ — у параўнанні з іншымі абласцямі рэспублікі гэта найменшы паказчык. А ў пяці раёнах увогуле не было зарэгістравана аварый на дарогах з удзелам непаўналетніх — Міёрскім, Докшыцкім, Пастаўскім, Расонскім і Шумілінскім.

 

На жаль, 6 хлопчыкаў і дзяўчынак у мінулым годзе загінулі пад коламі транспартных сродкаў, 34 — атрымалі траўмы. І за апошнія 5 гадоў па колькасці загінуўшых у ДТЗ дзяцей нашу вобласць апярэджвае толькі г. Мінск.

 

Алеся СЕРГІНА, начальнік агітацыі і прапаганды ДАІ МУС аблвыканкама.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.