Не допустить гибели

Не допустить гибели
На Беларускай чыгунцы за 9 месяцаў гэтага года траўмаваны 5 непаўналетніх, з якіх 4 загінулі. Як сведчыць аналіз, асноўная прычына няшчасных выпадкаў — парушэнне правіл паводзінаў на чыгуначных шляхах.

 

Шмат людзей гіне ў нецвярозым стане. Трэба ўлічыць, што нават тэрміновае тармажэнне не можа папярэдзіць няшчасце, бо састаў развівае хуткасць 100 кіламетраў у гадзіну і больш, а, улічваючы вагу ў некалькі тон, цягніку трэба прайсці для спынення 1000-1400 метраў з пачатку тармажэння. Калі чалавек не сыдзе з дарогі за 30 секунд, то ён загіне ці пакалечыцца.

 

Каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі, праводзіцца растлумачальная работа, абўсталёўваюцца пешаходныя пераходы праз шляхі, пераезды сродкамі аўтаматыкі. Работнікі станцыі сустракаюцца з насельніцтвам, расказваюць пра правілы знаходжання чалавека на чыгуначных шляхах і пераходах праз іх. На жаль, шмат дарослых, якія пераходзяць ад станцыі да станцыі па "дарозе" цягніка, садзяцца і сыходзяць з вагонаў у час руху, пакідаюць дзяцей без нагляду, а тыя, у сваю чаргу, часам выбіраюць месца для гульняў паблізу тых жа шляхоў ці на іх.

 

Нагадваем, што забараняецца пераходзіць шляхі перад цягніком, які рухаецца, і дарогу пасля праходу цягніка аднаго накірунку, не ўпэўніўшыся ў адсутнасці яму сустрэчнага; ісці ўздоўж чыгуначных шляхоў бліжэй 5 метраў ад крайняй рэльсы; падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпку, закрытыя шлагбаўмы, пры чырвоным паказанні сігналізацыі.

Некаторыя дзеці ідуць у школу праз чыгуначныя шляхі, бавяць на станцыі вольны час. Аднак чыгунка — не месца для гульняў. Бацькі і настаўнікі павінны гутарыць са школьнікамі пра гэта.

 

І. ПІШЧУЛЁНАК,

 Начальнік чыгуначнай станцыі Міёры. 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.