Авторизация
 

З газам не жартуюць

Сёлета па віне абанентаў газавага абсталявання ў рэспубліцы адбыліся 4 здарэнні, у выніку якіх пацярпелі тры чалавекі, у тым ліку адзін загінуў. Нядаўна загарэўся дом на хутары Белы Двор у Шаркаўшчынскім раёне.

 

Расследаванне паказала, што гаспадар замяніў газавы балон самастойна і герметычнасць злучэння паімкнуўся праверыць адкрытым агнём. Рэдуктар быў прывінчаны няшчыльна, адбылося загаранне, полымя знішчыла пабудову і маёмасць.

 

Не выпадкова правіламі карыстання газам у быце забаронены самавольны перанос газавай пліты, балона на іншае месца, разборка вентыляў, любы рамонт балона.

Калі ў памяшканні з'явіўся пах газу, неадкладна перакрыйце кран на спуску да газавых прыбораў ці вентыль балона, праветрыце памяшканні і выклікайце аварыйную службу па тэл. 104. Пры гэтым забараняецца ў доме (кватэры) запальваць агонь, курыць, уключаць і выключаць асвятленне і электрапрыборы, карыстацца электразванком. З загазаванага памяшкання неабходна вывесці людзей і жывёлу.

 

Уладзімір МАКСІМЕНКА,

старшы майстар РВУ "Міёрырайгаз".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта