Авторизация
 

Павінен быць парадак

Летась полацкія пагранічнікі затрымалі 94 парушальнікаў, сёлета на 15 ліпеня іх было ўжо 75. Жыхары Каўказа больш актыўна сталі выкарыстоўваць Беларусь як платформу для далейшага перамяшчэння ў краіны ЕС. Толькі пэўны час яны жывуць на нашай тэрыторыі, уплываюць на ўзровень злачыннасці, распаўсюджанне інфекцыйных захворванняў, іншыя негатыўныя праяўленні.

 

Пакуль нелегальная міграцыя носіць стыхійны характар, аднак і яна ўцягвае ў сваю арбіту асобных грамадзян рэспублікі, калі яны за ўзнагароджанне садзейнічаюць парушальнікам дзяржаўнай граніцы. А гэта караецца нават у крымінальным парадку. Дарэчы, у суседняй Латвіі за парушэнне граніцы прадугледжаны рэальны тэрмін зняволення.

Сітуацыя патрабуе нагадаць усім жыхарам краіны аб захаванні пагранічнага рэжыму, устаноўленага пастановай урада ад 22.01.2009 г. №70. Пагранічныя зоны і палосы абазначаны адпаведнымі знакамі на дарогах і мясцовасці. У прыгранічныя палосы не ўключаюцца пункты пропуску праз граніцу, населеныя пункты і месцы масавага адпачынку.

 

Асобы, якія знаходзяцца ў межах пагранічнай зоны і паласы, абавязаны мець пры сабе дакументы, што засведчваюць асобу, даюць права на ўезд і знаходжанне тут. Іх неабходна прад'яўляць па патрабаванні работнікаў міліцыі, пагранічнікаў і членаў добраахвотных дружын, што аказваюць садзеянне пагранічнікам.

У пагранічнай зоне асобам, акрамя зарэгістраваных мясцовых жыхароў, трэба мець яшчэ квіт, што пацвярджае ўплату дзяржпошліны ў 0,2 базавай велічыні, ён сапраўдны на працягу года.

 

Людзям, у тым ліку іншаземцам, якія перасякаюць граніцу транзітам, маюць для гэтага дакументы, дазваляецца рухацца праз пагранічную зону без уплаты дзяржпошліны. Да дакументаў, якія засведчваюць асобу, адносяцца пашпарт, замяняючае яго пасведчанне, даведка са здымкам уладальніка замест згубленага пашпарта; даведка аб вызваленні з месц пазбаўлення волі са здымкам; від на жыхарства; ваенны білет для асоб тэрміновай службы, пасведчанне ваеннаслужачага (афіцэра) ці супрацоўніка КДБ, МУС; пасведчанне на вяртанне, выдадзенае консульскай установай за мяжой; пасведчанне бежанца.

 

Пропуск на ўезд у пагранзону не выдаецца асобам, у адносінах якіх узбуджана крымінальная справа, і тым, хто паведамляе пра сябе несапраўдныя звесткі.

Пагранічная зона наведваецца па заяве. У Браслаўскім раёне для гэтага звяртайцеся загадзя ў аддзел пагранічнай службы "Опса" (тэл. 8-02153-2-28-38), у такі аддзел "Верхнядзвінск" — для наведвання населеных пунктаў Міёрскага і Верхнядзвінскага раёнаў (тэл. 8-02151-5-24-13).

У пагранічную паласу можна трапіць толькі для гаспадарчай дзейнасці па прапусках, што выдае Полацкі пагранатрад.

Нагадваем, што нават спроба незаконнага перасячэння граніцы пагражае штрафам да 50 базавых велічынь, парушэнні пагранічнага рэжыму — да 20 б.в.

 

Дзяніс ГЛЕБКА, памочнік начальніка Полацкага пагранатрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 164
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 381
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 669
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 330
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 048
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 430
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 576
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 апреля 2020
Василий, Виктор, Виссарион, Герман, Иван, Максим, Мирон, Никита, Севастьян, Сергей, Александра, Клавдия, Мария, Прасковья, Светлана, Ульяна

Именины 1 апреля 2020
Дмитрий, Иван, Иннокентий, Дарья, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта