Авторизация
 

Залішняя даверлівасць на руку

Даверлівасцю і наіўнасцю часта карыстаюцца ў сваіх мэтах зламыснікі. У большасці іх ахвярамі становяцца пажылыя і адзінока пражываючыя пенсіянеры. Аднак удаецца ашукаць і людзей працаздольнага ўзросту.

Рознымі спосабамі пранікаюць злачынцы ў дом ці кватэру. Прадстаўляюцца супрацоўнікамі пэўных служб або проста просяць папіць вады. Затым адцягваюць увагу гаспадароў і ўчыняюць крадзеж.

 

Напрыклад, у студзені у Віцебску да адзінока пражываючай пенсіянеркі прыйшла жанчына з мэтай праверыць газавы лічыльнік. Пакуль гаспадыня праводзіла яе на кухню, тая зазірнула ў пакой, на ложку заўважыла сумку, дзе ляжалі грошы. Выкрасці іх было нескладана. Зламысніцу знайшлі. Ёй аказалася прадстаўніца цыганскай дыяспары. Трэба адзначыць, што для гэтай групы асоб, асабліва жаночага полу, такія злачынствы вельмі характэрны.

Яшчэ адзін падобны выпадак у абласным цэнтры быў у красавіку. Жанчына завітала да пажылой пенсіянеркі прапанаваць медыцынскія паслугі, і пасля яе візіту з кватэры прапала значная сума грошай.

 

Красавіцкім днём у кватэру аршанскага пенсіянера зайшла жанчына і папрасіла папіць. Пакуль той хадзіў на кухню за вадой, нечаканая госця правяла рэвізію памяшканняў і забрала з сабою грошы.

Таксама з просьбай папіць вады да намесніка дырэктара адной з навучальных устаноў Оршы ў сакавіку у абедзенны час прыйшла жанчына. Скарыстаўшыся тым, што гаспадыня ненадоўга адлучылася, зламысніца выкрала кашалёк са значнай сумай.

 

Засцерагчы сябе ад такіх выпадкаў дапамогуць наступныя меры перасцярогі:

•      не спяшайцеся адчыняць дзверы незнаёмым, кім бы яны ні прадставіліся;

•      паведаміце пра нечаканых гасцей сваім родным ці суседзям па тэлефоне;

•      якімі б прыемнымі ні былі візіцёры, не саромцеся спытаць пра дакументы;

•      калі дакументаў у іх не будзе, выклікайце міліцыю;

•      па магчымасці пераправярайце ўсе даныя грамадзян, якія прапаноўваюць вам "бясплатную" дапамогу;

•      будзьце асцярожныя пры зносінах з незнаёмымі людзьмі, не спяшайцеся ўступаць з імі ў здзелкі.

Не пакідайце састарэлых родных надоўга без увагі. Пастаянна тлумачце, наколькі небяспечна пускаць у кватэру незнаёмых. Папрасіце паведамляць кожны раз, калі ў дзверы звоняць такія візіцёры.

 

А. ЧАПУЛЁНАК,

намеснік начальніка РАУС.

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 154
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 904
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 745
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 232
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта