Полацкія пагранічнікі сумесна з мытнікамі ў аўтадарожным пункце пропуску "Грыгараўшчына" затрымалі грамадзяніна Ра-сійскай Федэрацыі, які перавозіў на грузавым аўтамабілі ў Латвію 66 блокаў цыгарэт коштам амаль у 7 млн. рублёў. Нелегальны груз будзе канфіскаваны, а яго гаспадар заплаціць штраф.
Полацкія пагранічнікі ўжо спынілі 59 спроб перамяшчэння тавара-матэрыяльных каштоўнасцей праз граніцу на агульную суму каля 1,7 млрд. рублёў.
Д. ГЛЕБКА,
памочнік начальніка
пагранатрада.