Авторизация
 

Пацярпеў рыбак

У Гомельскай вобласці пры лоўлі рыбы трапіў пад уздзеянне электратоку малады мужчына. У шокавым стане, з моцнымі апёкамі твару і цела ён усё ж такі змог звярнуцца за дапамогай і быў дастаўлены ў бальніцу на прыватным аўтамабілі. Пры аглядзе месца здарэння знайшлі абплаўленыя рэчы пацярпелага — абгарэлыя фрагменты вугляпластыкавага вудзільна і адзення,  абплаўленыя пластмасавае вядро і мабільны тэлефон. Тут жа ляжаў нежывы сабака (мяркуецца, ён належыў пацярпеламу і трапіў пад крокавае напружанне). Былі бачныя сляды абплаўлення на правадах паветранай лініі, да якіх ад зямлі больш за шэсць метраў. Прычынай няшчаснага выпадку паслужыла набліжэнне вудзільна на недапушчальную адлегласць да правадоў ПЛ.

 

У нашым раёне ля многіх вадаёмаў таксама праходзяць паветраныя лініі і пры лоўлі рыбы далёка не ўсе грамадзяне захоўваюць меры бяспекі. І толькі па шчаслівых выпадках некаторым экстрэмалам удалося пазбегнуь сур'ёзных траўм ці смерці. І вось пацвярджэнне. Па беразе Міёрскага возера, уздоўж чыгункі, праходзіць ПЛ у 10 тысяч Вольт. У месцы, дзе яна пралягае над вадой, на голых (без ізаляцыі) правадах вісіць дзевяць рабалоўных кручкоў і блешань. Значыць, роўна столькі нашых  землякоў Бог захаваў ад гібелі. Колькі яшчэ будуць рызыкаваць рыбакі , пакуль зразумеюць, што электраток рэдка каму дае шанц выжыць?

 

Энергаінспекцыя заклікае жыхароў раёна быць асабліва асцярожнымі ля паветраных ліній, каб па неасцярожнасці не трапіць пад смяртэльнае напружанне.

 

 У. ТОМКА, начальнік

раённай энергаінспекцыі.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 января 2023
Вениамин, Гавриил, Герасим, Иван, Михаил, Павел, Прохор, Елена

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта