Берегите детей

Утапленні займаюць другое месца сярод прычын смерці дзяцей (да 17-гадовага ўзросту) ад няшчасных выпадкаў. У  2012 годзе з 235 здарэнняў са смяртэльным зыходам, якія адбыліся ў Беларусі з непаўналетнімі, 52 трагічныя выпадкі звязаны з бедствам на вадзе. У 2011-ым ад знешніх прычын загінулі 262 дзіцяткі, з іх 44 — тапельцы. У 2010-ым ад няшчасных выпадкаў пайшлі з жыцця 344 хлопчыкі і дзяўчынкі, з іх 83 паглынула вада. Абстаноўка ў вобласці і сёлета складаная: у маі ўтапіліся дзеці ў Пастаўскім, Чашніцкім і Лепельскім раёнах.

 

У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзі-дэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях", у выкананне даручэння намесніка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта В. В. Цярэнцьева ад 21 мая 2013 года №70-41/67 "Аб мерах бяспекі", распараджэннем Міёрскага райвыканкама ад 24 мая 2013 г. прадугледжана ўзмацненне мер прафілактыкі гібелі дзяцей на вадаёмах.

 

Раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "БРТВВ" (С. В. Грыгор'еў) з мэтай строгага выканання правілаў бяспечнага знаходжання дзяцей ля вады, выключэння магчымых няшчасных выпадкаў трэба забяспечыць дзяжурства супрацоўнікаў арганізацыі ў месцах масавага купання непаўналетніх у адкрытых вадаёмах.

Аддзелам адукацыі (В. А. Драба), культуры (А. С. Тронькін), фізічнай культуры, спорту і турызму (А. І. Жук), раённаму камітэту ГА "БРСМ" (М. П. Кашкур), аддзелу ўнутраных спраў (С.М. Лонь) неабходна забяспечыць максімальнае ўцягненне ў арганізаваныя формы адпачынку дзяцей з нядобранадзейных сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

 

Важныя задачы ўскладзены на аддзел адукацыі:

       - давесці да ведама кожнага навучэнца, выхаванца ўстановы адукацыі, а таксама іх бацькоў усе выпадкі трагічнага зыходу неарганізаванага купання;

            - папярэдзіць бацькоў, асабліва са шматдзетных і неўладкаваных сем'яў, аб неабходнасці захавання мер бяспекі і правілаў паводзін пры знаходжанні паблізу вадаёмаў і пры купанні; аб адказнасці, якую нясуць дарослыя за асабістае жыццё і дзяцей;

- патрабаваць ад кіраўнікоў устаноў адукацыі недапушчэння бескантрольнасці за арганізацыяй вучэбных заняткаў, выключэння фармалізму ў рабоце па папярэджанні дзіцячага траўматызму і растлумачэння патрабаванняў тэхнікі бяспекі;

- асаблівую ўвагу ўдзяліць кантролю за наведваннем дзецьмі вучэбных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў, аператыўна рэагаваць на факты адсутнасці вучняў на ўроках;

- у перыяд вучэбнага года і летніх канікулаў максімальна выкарыстоўваць магчымасці адкрытых, спецыяльна абсталяваных для купання, вадаёмаў з мэтай правядзення заняткаў з дзецьмі па навучанні іх плаванню.

Шэраг распараджэнняў даведзены аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама (Ярахновіч В. А.) і старшыням Дзісенскага і сельскіх выканаўчых камітэтаў:

-   сумесна з раённай арганізацыяй "БРТВВ", УП ЖКГ забяспечыць абследаванне месцаў масавага адпачынку грамадзян на вадзе і ачыстку дна вадаёмаў у зонах купання; пры неабходнасці перагледзець месцы, дзе забаронена купанне, катанне на лодках і іншых плавальных сродках;

 

-       сумесна з грамадскасцю арганізаваць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства і інфармаваць грамадзян аб правілах паводзін на вадзе і неабходнасці кантролю за арганізацыяй вольнага часу непаўналетніх;

-  у найбольш актыўны для купання час арганізаваць дзяжурства членаў добраахвотных дружын, дарослых, прадстаўнікоў грамадскасці.

 

Асвятляць пытанні бяспекі на вадзе і паблізу адкрытых вадаёмаў, інфармаваць насельніцтва пра здарэнні, якія адбываюцца на вадаёмах з-за ігнаравання правіламі паводзін на вадзе, пра праводзімыя арганізацыямі і грамадскасцю мерапрыемствы па папярэджанні ўтапленняў дзяцей — унёсак у агульную важную справу рэдакцыі  раённай газеты і радыёвяшчання.

 

З наступленнем летніх канікулаў прафілактыка гібелі непаўналетніх на вадаёмах набывае асаблівую актуальнасць. І варта яшчэ раз усім нагадаць, што захаванне жыцця дзяцей — справа кожнага. На жаль, нярэдка менавіта з-за раўнадушша, абыякавасці да паводзін дзяцей з боку дарослых і адбываюцца трагічныя здарэнні на вадаёмах.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.