"Спайс." Меры предосторожности

Згодна з дадзенымі Міністэрства аховы здароўя, за апошнія 25 год колькасць хворых на наркаманію павялічылася ў 32 разы. Асабліва хвалюе той факт, што ахвярамі наркотыкаў становяцца маладыя людзі.

 

Адна з найбольш распаўсюджаных сінтэтычных курыльных сумесяў — "спайс". Пастаўляецца ў продаж у выглядзе травы з нанесеным хімічным рэчывам. Псіхаактыўнае ўздзеянне "спайса" падобнае да марыхуаны. На арганізм чалавека такі курыльны мікс уплывае ў 5-10 разоў мацней за раслінныя прэпараты, што ўтрымліваюць у сваім саставе наркатычныя рэчывы. Рэакцыі на "спайс" могуць быць рознымі — псіхоз, эйфарыя, смех ці страх, поўная страта кантролю над дзеяннямі. Перыядычнае курэнне сумесяў выклікае змены ў цэнтральнай нервовай сістэме чалавека — ад замаруджання разумовай дзейнасці да дэпрэсіі.

 

Пра ўжыванне "спайса" сведчаць наступныя прыкметы:

*расшыраныя ці звужаныя зрэнкі;

*пачырваненне вачэй;

*павышаная рухальная актыўнасць;

*невыразная гаворка;

*рэзкая змена настрою;

*сухасць у роце;

*павышэнне артэрыяльнага ціску, тахікардыя.

Нумар рэспубліканскай гарачай інфармацыйнай лініі па пытаннях лячэння наркаманіі 8-801-100-18-18.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з артыкулам 328 КК РБ, незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захаванне, перавозка ці перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў ці аналагаў, караецца абмежаваннем свабоды да пяці год ці пазбаўленнем волі ад двух да пяці год.

 

А. КУРДУТАЎ,

старшы ўчастковы

інспектарІСН Міёрскага РАУС.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.