Авторизация
 

Небяспека на чыгунцы

Сёлета на Варапаеўскай дыстанцыі шляху не дапушчана дарожна-транспартных здарэнняў, летась адбыліся два.

9 ліпеня на пераездзе ст. Круляўшчызна прыгарадны цягнік сутыкнуўся з "Аўдзі-80". Машыніст заўважыў машыну, якая выехала на пераезд пры працуючай сігналізацыі, ён прымяніў экстранае тармажэнне, аднак адлегласць была вельмі малой. У выніку не дапушчана пашкоджання шляху і абсталяванняў, лакаматыва. Аўтамабілем кіраваў 29-гадовы жыхар в. Мосар Глыбоцкага раёна. Прычына здарэння — яго няўважлівасць і неасцярожнасць.

 

27 жніўня на пераездзе перагона Шаркаўшчызна-Міёры сутыкнуліся цягнік з "ГАЗ- САЗ 3507". Абставіны былі такімі ж, як і ў першым выпадку. Машыніст гучна сігналіў, аднак сутыкнення не ўдалося пазбегнуць. Аўтамабілем ААТ "Агратэхсэрвіс" кіраваў 61-гадовы жыхар в. Сяло Шаркаўшчынскага раёна. Вадзіцель атрымаў страсенне мозга і быў дастаўлены ў бальніцу.

У абодвух выпадках выяўлена, што пераезны насціл, праезная частка, агароджа і бачнасць набліжэння чыгуначнага транспарта адпавядалі патрабаванням СТБ 1300-2007, дарожныя знакі знаходзіліся ў спраўным стане, асвятленне пераезда, гукавая і светлавая сігналізацыя дзейнічалі.

 

Памятайце, чыгуначны пераезд — адзін з самых цяжкіх і небяспечных участкаў чыгункі. Калі пад'язджаеце да яго, упэўніцеся, што не набліжаецца цягнік і кіруйцеся патрабаваннямі дарожных знакаў, светлафораў.

 

Пры вымушаным прыпынку на пераездзе вадзіцель абавязаны высадзіць людзей і прыняць меры, каб хутчэй вызваліць шлях. Неабходна за 1 км па абодва бакі ад пераезда выставіць пасты для спынення цягніка. Сігналам служаць кругавыя рухі рукі перад сабой (днём—з яркім чырвоным матэрыялам, ноччу — з ліхтаром або факелам).

Ля чыгункі будзьце вельмі ўважлівымі і асцярожнымі. Прытрымлівайцеся правілаў бяспекі руху.

 

М. ШАЎЦОЎ,

начальнік дыстанцыі.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта