Авторизация
 

Сонца засвяціла — трава задыміла

Кожную вясну супрацоўнікі МНС і эколагі б'юць трывогу. Разам са свежасцю і чысцінёй у паветры з'яўляецца едкі пах дыму.

Гаспадары, наводзячы парадак на падвор'ях, з дапамогай агню пазбаўляюцца ад  смецця. Выпадковы прахожы кідае акурак на сухую траву. Часам работнікі сельскіх гаспадарак паляць пажніўныя рэшткі.

 

Пры спальванні сухой травы парушаецца каранёвая сістэма раслін, ад высокай тэмпературы глеба бяднее, знішчаецца ўрадлівы пласт, гінуць насякомыя і жывёлы. Дым, які выдзяляецца падчас гарэння, шкодзіць здароўю людзей і наносіць непапраўныя страты экалогіі.

 

Дастаткова аднаго парыву ветру — і нават ад невялікага кастра на прысядзібным участку загараюцца пабудовы, машыны, гінуць людзі. Напрыклад, у мінулым годзе ў Брэсцкім раёне мужчына кінуў непатушаную запалку ў сухую траву ля свайго дома. Полымя стала хутка распаўсюджвацца. Пенсіянер хацеў справіцца з ім сваімі сіламі, але страціў прытомнасць. Супрацоўнікі МНС пажар патушылі, мужчына з 80% апёкаў цела быў дастаўлены ў бальніцу, але праз трое сутак памёр.

 

Змяненні ў правілы пажарнай бяспекі спальваць смецце і адходы на пляцоўках дапускаюць. Толькі вакол самой пляцоўкі павінна быць паласа, ачышчаная ад мінеральнага слою глебы, шырынёй не менш за 0,25 метра. Паліць смецце можна толькі пры слабым ветры на наступных адлегласцях — 15 м ад пабудоў, 20 м ад ляснога масіву, 30 м ад месцаў, дзе складзіруюцца сена ці салома. Дадаткова ў правілах адзначана, што на прысядзібных участках можна гатаваць ежу ў спецыяльных прыстасаваннях, мінімальная адлегласць да пабудоў — не менш за 4 метры.

 

Інспекцыя ДПН Міёрскага РАНС.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта