Авторизация
 

Якое пакаранне прымяняць?

Сяргей А. ўкраў тэлефон у знаёмага. Той пакінуў свой рукзак, у якім быў мабільнік, у кювеце ля прасёлкавай дарогі. Здзейсніць крадзёж было нескладана. Хоць і першы раз.

У адпаведнасці з ч.1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса РБ такое злачынства можа карацца грамадскімі работамі, штрафам, папраўчымі работамі да двух год, арыштам на паўгода, абмежаваннем ці пазбаўленнем волі да трох год.

Суд прыняў рашэнне спыніць крымінальную справу. Прычынай паслужыла прымірэнне вінаватага з пацярпелым. Сяргей А. папрасіў прабачэння і поўнасцю кампенсаваў урон. Згодна з арт. 89 КК РБ, калі злачынства не з'яўляецца асабліва небяспечным для грамадства, прычым, здзейснена асобай упершыню, у выпадку прымірэння ад крымінальнай адказнасці можна вызваліць. Такіх выпадкаў у мінулым годзе было тры.

 

Прыцягненне да крымінальнай адказнасці пакідае значны адбітак на жыцці чалавека і яго блізкіх. Таму калі ёсць магчымасць прызначыць пакаранне іншага характару, яе трэба выкарыстоўваць. Замену крымінальнай адказнасці на адміністрацыйную для асоб, якія ўпершыню здзейснілі злачынства, што не нясе небяспекі грамадству, і загладзілі сваю віну, прадугледжвае арт. 86 КК РБ. У адносінах да вінаватых прымяняецца штраф ад 5 да 30 базавых велічынь, папраўчыя работы на 1-2 месяцы з утрыманнем 20% ад заробку, адміністрацыйны арышт на 15 сутак.

 

На аснове вышэйназванага артыкула ў мінулым годзе пракурорам раёна спынена 6 крымінальных спраў.

Часцей звяртацца да такой практыкі рэкамедуе "Канцэпцыя ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання", зацверджаная Указам Прэзідэнта ў снежні 2010 года. У ліку яе асноўных задач — больш шырокае прымяненне сродкаў матэрыяльнага ўздзеяння на парушальнікаў закона. Вінаватыя ўсё роўна адкажуць за свае ўчынкі, а першае пакаранне, магчыма, будзе значным стымулам да выпраўлення.

 

С. РАМАНОЎСКАЯ,

намеснік пракурора.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта