Авторизация
 

Аперацыя "Нагляд"

На тэрыторыі раёна з 9 да 17 красавіка  праводзіцца аперацыя "Нагляд", якая накіравана на зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці ў нашай мясцовасці. Па месцы жыхарства ўжо праверана 155 асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, з іх 32 у начны час.

У правядзенні аперацыі "Нагляд" задзейнічана 37 супрацоўнікаў РАУС. Асаблівая ўвага звернута на ўзмацненне кантролю за паводзінамі асоб, у дачыненні да якіх можа быць устаноўлены прэвентыўны нагляд ці ён ужо здзяйсняецца, і за грамадзянамі, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Актывізавана ўстанаўленне прэвентыўнага нагляду па ініцыятыве органаў унутраных спраў, прафілактыка правапарушэнняў з боку асоб, якія знаходзяцца пад прафілактычным наглядам.

 

За супрацоўнікам РАУС, якія ўдзельнічаюць у аперацыі "Нагляд", замацаваны асобы з не знятай і не пагашанай судзімасцю, якія стаяць на ўліку ў раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Крымінальна-выканаўчай інспекцыяй (КВІ) прыняты меры па садзеянні ў працаўладкаванні асуджаных да папраўчых работ, а таксама асоб, якія знаходзяцца пад прафілактычным наглядам. Накіравана інфармацыя ў назіральную камісію райвыканкама па асобах, якія не працуюць і стаяць на ўліку ў інспекцыі, і аб неабходнасці правядзення адкрытага пасяджэння назіральнай камісіі.

 

 Па ініцыятыве РАУС у перыяд правядзення аперацыі "Нагляд" накіраваны матэрыялы ў суд для ўстанаўлення прэвентыўнага нагляду ў адносінах да Міхаловіча Ігара Валянцінавіча з Міёраў і Сурмы Сяргея Вячаслававіча з вёскі Румполле. Абодва яны, нягледзячы на тое, што падпадаюць пад дзеянне прэвентыўнага нагляду, пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі на шлях выпраўлення не сталі і сістэматычна на працягу года ўчынялі правапарушэнні, за якія прадугледжана пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту. У аддзел следчага камітэта накіраваны ў адносінах 4 асоб, якія стаяць на ўліку ў КВІ, матэрыялы для ўзбуджэння крымінальных спраў па арт. 415, 416 і 421 Крымінальнага кодэксу.

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя праводзіць планамерную работу па зніжэнні рэцыдыўнай злачыннасці.

 В. БЫКАЎ,

інспектар КВІ Міёрскага РАУС.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта