Авторизация
 

Аўтар сцэнарыя — алкаголь

Чалавек губляе кантроль над сабой, калі яго розум затуманьвае спіртное. Вельмі часта за ўчынкі, здзейсненыя ў стане алкагольнага ап'янення, даводзіцца дорага плаціць. Пакутамі сумлення, уласнай свабодай, сваім ці чужым жыццём.

 

Жонка ударыла нажом мужа. Першы раз у руку, другі — у грудзі. Нож з рукі жанчыны выбіў сужыцель яе дачкі, што жыве разам з імі. Мужчына атрымаў цяжкія  пашкоджанні, а яго жонка — першую судзімасць.

"Калі б я была цвярозая, усяго гэтага не здарылася б", — гаварыла потым жанчына.

 

У той вечар пасля работы Ніна К. адзначала дзень нараджэння знаёмай. На пяцярых — 4 бутэлькі каньяку. Дома, пакуль спраўляла справы па гаспадарцы, яшчэ бутэльку віна выпіла. Па словах мужа, жанчына мае звычку схаваць спіртное, а потым адна яго п'е. Пасля пачынаюцца сваркі. Ніна раўнуе мужа да другой жанчыны, адсюль і частыя канфлікты. Раней да бойкі справа не дахадзіла, за нож схапілася першы раз.

 

Сваю віну жанчына прызнала поўнасцю і пашкадавала пра ўчыненае. Улічыўшы гэтыя змякчальныя абставіны, а таксама той факт, што ў сям'і выхоўваецца непаўналетняе дзіця, пакаранне прызначылі наступнае — 3 гады абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

 

***

Тадэвуш Ц. пагражаў забойствам сваім жонцы і даросламу сыну. Ад размахаў нажа ім удалося абараніцца. Сын паваліў п'янага бацьку на падлогу, разам з маці звязалі яму рукі і ногі, выклікалі міліцыю.

У той момант мужчынам кіраваў алкаголь. Па дарозе з работы дадому ён купіў бутэльку гарэлкі і адзін яе выпіў. Ад алкагольнай залежнасці Тадэвуш лячыўся не раз, прычым па ўласным жаданні. І жонка, і сын адзначылі, што п'е ён нячаста, нават месяц без алкаголю можа трымацца, але калі сяброўства са спіртным узнаўляецца, то зацягваецца і на тыдзень. Тады спакой у сям'і парушаецца. Мужчына становіцца агрэсіўным, посуд можа пабіць, былі выпадкі, калі даводзілася яго звязваць.

Штраф у 5 мільёнаў рублёў — такая цана п'янага дэбоша.

 

С. РАМАНОЎСКАЯ,

намеснік пракурора.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта