З пачатку года ў вобласці здарылася тры дарожна-транспартным здарэнні, з месца якіх вадзіцелі ўцяклі.
Да прыкладу, у Талачынскім раёне вадзіцель уначы наехаў на пешахода, які пераходзіў праезную частку. Дваццацічатырохгадовы хлопец загінуў на месцы. Праз некалькі гадзін супрацоўнікі мясцовага ДАІ затрымалі ўцекача. Гэта быў дзевятнаццацігадовы жыхар райцэнтра.
А вось у Чашніцкім раёне вадзіцель сам адвёз дадому пешахода, які нечакана паваліўся на праезнай частцы і трапіў пад колы. Ад медыцынскай дапамогі той адмовіўся.
Як паказвае практыка, 80 % наездаў здараецца па віне пешаходаў. І калі даказана невінаватасць вадзіцеля, перад законам адказнасці ён не нясе. Таму пры наездзе трэба адразу выклікаць хуткую дапамогу і ДАІ і заставацца на месцы здарэння. Важна ўмець аказаць пацярпеламу першую даўрачэбную дапамогу. Па магчымасці знайсці сведкаў, у прысутнасці якіх зафіксаваць месца наезду. Усё гэта спрацуе на карысць вадзіцеля.
Вышук вадзіцеляў-уцекачоў — справа часу. Рана ці позна кожны адкажа перад правасуддзем і, напэўна, перад судом уласнага сумлення.