Авторизация
 

За парушэнні давядзецца плаціць

У 2012 годзе раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў 12 крымінальных спраў за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення, за перадачу аўтамашыны нецвярозаму або адмову ад праходжання праверкі (асведчвання). Часта сустракаюцца такія, хто паўторна ўчыняе правапарушэнні.

 

Напрыклад, ужо ў 2013 годзе накіравана ў суд крымінальная справа ў адносінах грамадзяніна С.—жыхара раёна. Ён у 2010 быў асуджаны за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення да 3 месяцаў арышту і пазбаўлены правоў на 5 гадоў, аднак 6 студзеня зноў у падпітку сеў за руль.

У выніку ў адносінах С. узбуджаны дзве крымінальныя справы. Першая — за кіраванне ў нецвярозым стане, другая—за невыкананне прыгавора суда аб пазбаўленні права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. С. атрымаў пакаранне ў выглядзе 1 года пазбаўлення волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ён пазбаўлены права кіраваць усімі відамі транспарту на 5 гадоў, штраф склаў 300 базавых велічынь — 30 млн. руб.

 

Трэба адзначыць, што за такія правапарушэнні прадугледжаны штраф ад 30 да 100 млн. руб., папраўчыя работы ад 1 да 2 гадоў, арышт на тэрмін ад 6 месяцаў, абмежаванне волі ці пазбаўленне на тэрмін да 2 гадоў з абавязковым пазбаўленнем права займаць пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

 

А. БАТУРА,

старшы следчы РА СК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Именины 15 января 2021
Василий, Кузьма, Марк, Модест, Петр, Сергей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта