Авторизация
 

Наезды можна прадухіліць

З пачатку года ў вобласці здарылася 40 ДТЗ, з якіх 24 звязаны з наездам на пешаходаў. Нярэдка гарадскі пешаход трапляе пад колы аўтамабіля, калі ідзе па праезнай частцы. Тут ад вадзіцеля патрабуюцца максімальныя асцярожнасць і ўважлівасць. Зніжэнне хуткасці і гатоўнасць экстранна затармазіць — адзіныя гарантыі, што могуць папярэдзіць наезд. На тых вуліцах, дзе адсутнічае тратуар, вадзіцелям пажадана трымацца далей ад краю праезнай часткі.

Складаная сітуацыя можа ўзнікнуць, калі пешаход ідзе насустрач машыне па супрацьлеглым баку дарогі, а вам трэба здзейсніць абгон ці аб'ехаць перашкоду. Лепш пачакаць з небяспечным манеўрам і знізіць хуткасць. Калі пешаход ідзе па праезнай частцы з вашага боку і вам трэба раз'ехацца з сустрэчным транспартам, прытармазіце і пры неабходнасці спыніцеся, каб не дапусціць наезду.

 

Самая непрадказальная катэгорыя пешаходаў — дзеці. Пра гэта сведчыць і аналіз аварыйнасці. Нават калі побач з дзіцём ідзе дарослы, уважлівасць вадзіцеля павінна быць павышанай. Маленькіх заўсёды трымайце ў полі зроку і ўступайце дарогу пешаходам і веласіпедыстам у тых месцах, дзе абавязаны гэта рабіць.

 

А. КАПУСЦІН, старшы

дзяржаўтаінспектар.  

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта