Авторизация
 

Беражыцеся агню

За мінулы год на тэрыторыі раёна здарылася 38 пажараў. Іх ахвярамі сталі 4 чалавекі. Сярод іх маленькае дзіця. Геаграфію пажараў можна прасачыць па табліцы:

Вось прычыны, якія прыводзяць да трагедыі:

- неасцярожнае абыходжанне з агнём (15);

- парушэнне эксплуатацыі пячнога абсталявання (11);

- парушэнне эксплуатацыі электраабсталявання і электрапрыбораў (6);

- свавольства дзяцей з агнём (2);

- падпал (2);

- механічнае парушэнне вузлоў і дэталяў (1);

- праяўленне сіл прыроды (1).

Відавочна, амаль заўсёды полымя ўспыхвае па віне чалавека.

Інспекцыя дзяржпажнагляду нагадвае асноўныя патрабаванні правіл пажарнай бяспекі:

1. Не курыце на гарышчы, у хлеве, у ложку. Неасцярожна кінутыя акурак ці запалка могуць выклікаць пажар.

2. Не пакідайце без нагляду ўключаныя газавыя пліты, электранагравальныя прыборы, тэлевізары, печы, у якіх гарыць агонь, і не даручайце сачыць за імі дзецям.

3. Трымайце ў спраўным стане пячное ацяпленне, электраправодку, разеткі, выключальнікі і іншыя прыборы.

4. Не пакідайце дзяцей адных дома.

5. Не дазваляйце малым гуляць з запалкамі і распальваць кастры ў дварах і паблізу жылля. Запалкі захоўвайце ў недаступных для дзяцей месцах.

6. Каб пазбегнуць кароткага замыкання і гарэння электраправодкі, карыстайцеся толькі калібраванымі засцерагальнікамі завадскога вырабу.

7. Не карыстайцеся самаробнымі электранагравальнымі прыборамі.

8. Калі выявілі загаранне, адразу паведаміце ў пажарную службу па нумары 101 і прыміце меры па тушэнні пажару.

Выратавальнікі ў любую хвіліну гатовыя прыйсці на дапамогу, аднак ваша асабістая бяспека залежыць толькі ад вас саміх. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

 

Інспекцыя

дзяржпажнагляду

Міёрскага РАНС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 047
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 532
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 526
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта