От спиртного — беда

За мінулы год супрацоўнікі РАУС выявілі 40 правапарушэнняў, якія звязаны з незаконным абаротам спіртнога, у тым ліку дамашняй вытворчасці. З абароту адабрана 54,5 літра алкагольных напояў, 5847 л самагону і брагі, 8 апаратаў. Гэта вынік праверкі інфармацыі аб незаконных дзеяннях.

 

У Міёрскі РАУС і на “гарачую лінію” палка патрульна-паставой службы аблвыканкама паступілі 33 інфармацыі, з іх 31 пацвердзілася. Ужо за 10 дзён студзеня сёлета былі 2 званкі, яны таксама адпавядалі сапраўднасці, у адносінах вінаватых складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. І ўсё ж асобы, якія займаюцца незаконным абаротам спіртнога, працягваюць сваю дзейнасць.

 

Такім чынам, адзначаная праблема застаецца актуальнай. Таму звяртаюся да жыхароў раёна з просьбай — калі вам вядомы асобы, якія не разумеюць, што незаконнай рэалізацыяй спіртнога нясуць бяду іншым, паведаміце ў Міёрскі РАУС на кругласутачную “гарачую лінію” па тэл. 4-12-02, 597-00-66 (МТС), 312-18-02 (Велком) ці ў полк патрульна-паставой службы аблвыканкама — 8-0212-21-08-63, 8-029-511-22-16 (МТС), 8-029-314-08-63 (Велком). Пры неабходнасці ананімнасць гарантуецца.

 

Беражыце маёмасць

Летась зарэгістравана ў раёне 114 крадзяжоў, калі ў 2011-ым было 171. Аднак іх удзельная вага ад агульнай колькасці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку вялікая — 76,5%. У асноўным гэта крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян — усяго 102, 49 з іх учынены ў жыллі, 8 — у хлявах. Актуальнай праблемай з’яўляюцца ўгоны веласіпедаў, злачынцаў прывабліваюць мабільныя тэлефоны, за мінулы год адпаведна 12 і 10 выпадкаў.

 

Аналіз сведчыць, што большасць крадзяжоў асабістай маёмасці можна было папярэдзіць, злодзеям дапамагаюць безадказныя адносіны ўладальнікаў да ўласных рэчаў. Пакінутыя без нагляду на нядоўгі час мабільнікі, веласіпеды, што не абсталяваны супрацьугоннымі сродкамі, жыллё і гаспадарчыя пабудовы, якія не зачынены на замкі, і іншыя ўмовы абыякавых адносін садзейнічаюць крадзяжам.

 

З адказнасцю адносьцеся да захавання вашай маёмасці і матэрыяльных каштоўнасцей. А калі выявілі крадзёж, неадкладна паведаміце ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС, якая працуе кругласутачна, па тэл. 102, 4-12-02 ці 597-00-66 (МТС).

У. УТКІН,

начальнік

аддзялення аховы,

правапарадку

і прафілактыкі.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.