Авторизация
 

Парушэнні трэба выпраўляць

У лістападзе работнікі  інспекцыі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадоўжылі праверкі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў па выкананні супрацьпажарных мерапрыемстваў у адпаведнасці з раней складзенымі прадпісаннямі. На жаль, не ўсе спяшаюцца выправіць недахопы.

 

У ААТ “Туркова” (дырэктар В.І. Сташкевіч) мерапрыемствы, якія не патрабуюць вялікіх фінансавых затрат, у цэлым выконваюцца. Але пакуль яшчэ не зроблены пад’езд да водазаборнага вадаёма ля МТФ “Вянужа”. Жывёлагадоўчыя пабудовы не абсталяваны супрацьмаланкавай аховай.

За парушэнні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці кіраўнік сельгаставарыства і асоба, адказная за выкананне супрацьпажарных мерапрыемстваў.

 

Вельмі многа парушэнняў было выяўлена ў ходзе рэйдаў і планавых праверак у ААТ “Папшулі”, аднак кіраўніцтва гаспадаркі на чале з дырэктарам В. А. Кухцінскім не прыняло мер па выпраўленні сітуацыі. Не выкананы шматлікія мерапрыемствы. Напрыклад,не вызначаны загадам па прадпрыемстве супрацьпажарны рэжым. Не наладжана работа добраахвотнай дружыны, не арганізавана правядзенне інструктажоў па пажарнай бяспецы на рабочых месцах. Кіраўнік сельгаставарыства прыцягнуты  адміністрацыйнай адказнасці.

 

Толькі на 45% выканана прадпісанне інспекцыі РАНС па ААТ “Міёрскі льнозавод”. Па-ранейшаму ў нерабочым стане знаходзіцца сістэма аўтаномнай устаноўкі пажаратушэння. Не ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны пажарныя шчыты. Не асветлена тэрыторыя прадпрыемства, з 2001 года прапануецца яе абгарадзіць, але да гэтага часу за важную справу так і не ўзяліся.

 

За адсутнасць кантролю за станам пажарнай бяспекі і невыкананне прадпісанняў інспектараў РАНС кіраўнік і асоба, адказная за захаванне пажарнай бяспекі на прадпрыемстве, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Праводзілася планавая праверка па забеспячэнні мер супрацьпажарнай бяспекі ў прыватным гандлёвым кіёску “Для вас” у райцэнтры. Зроблена толькі адна заўвага — неабходна ўстанавіць светлавое табло з надпісам “выхад”.

Нагадаю, што прадпісанні супрацоўнікаў РАНС неабходна выконваць неадкладна. Ігнараванне імі садзейнічае ўзнікненню пажараў і значна абцяжарвае іх ліквідацыю.

 

С. СІНКЕВІЧ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта